«Тарпеда» — беларускі футбольны клуб з горада Магілёў. Заснаваны ў 1959 годзе.

Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 1959. У савецкія часы гуляў у Чэмпіянаце БССР, дзе перамог у 1982. З 1992 пачаў гуляць у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У 1995 быў перайменаваны ў «Тарпеда-Кадзіна» (па назве аграпрамысловага прадпрыемства «Кадзіна» непадалёку ад Магілёва). Спачатку клуб атрымліваў месцы ў сярэдзіне турнірнай табліцы, потым пачаў часцей апускацца да зоны вылету і ўрэшце ў 2000 вылецеў у Першую лігу. Гуляў там да 2005, калі спыніў існаванне.

У 2006 на матэрыяльнай базе «Тарпеда-Кадзіна» быў сфарміраваны цалкам новы клуб «Савіт», які пачаў выступаць у Другой лізе.

Пазней (дакладна з 2011 года) клуб стаў на аматарскім узроўні ўдзельнічаць у чэмпіянаце Магілёва. У студзені 2015 года стала вядома, што «Тарпеда» прыме ўдзел у Другой лізе 2015Могилевское «Торпедо» в новом сезоне выступит во второй лиге. Свой першы сезон пасля вяртання на рэспубліканскую арэну каманда правяла даволі ўдала, толькі пасля паражэння ў апошнім туры першага этапу ад «Маладзечна-ДЮСШ-4» каманда пазбавілася шанцаў на выхад у фінальны этап. У стыкавых матчах «Тарпеда» саступіла пінскай «Хвалі» (1:2, 0:4) і заняла выніковае 10-е месца.

У сезоне 2016 пасля паспяховага старту каманда стала атрымліваць паражэнні, у выніку хутка страціла шанцы на павышэнне і заняла 10-е месца з 13.

У пачатку 2017 года стала вядома, што каманда можа не заявіцца ў Другую лігуФутбол. Могилевское "Торпедо" может не заявиться во вторую лигу в сезоне-2017. У красавіку афіцыйна стала вядома, што магілёўскага клуба не будзе сярод удзельнікаў Другой лігі ў 2017 годзеВторая лига Беларусь. Турнир пройдет с 22 апреля по 28 октября, участие примут 14 команд.

Эмблемы

Папярэднія назвы 1959—1961: «Металург» 1962—1963: «Кіравец» 1964—1978: «Металург» 1979—1996: «Тарпеда» 1996—2005: «Тарпеда-Кадзіна» з 2011: «Тарпеда»

Дасягненні БССР Пераможца чэмпіянату БССР: 1982

Рэспубліка Беларусь Найлепшае дасягненне ў Вышэйшай лізе (да 1998 Першая ліга) — 7 месца (1992) Фіналіст Кубка Беларусі: 1995

Статыстыка выступленняў Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1992 Першая (Д1) 7 15 4 8 3 16–14 16 1/16 фінала 1992–93 Першая (Д1) 8 32 10 13 9 35–30 33 1/8 фінала 1993–94 Першая (Д1) 14 30 5 10 15 20–23 20 1/16 фінала 1994–95 Першая (Д1) 11 30 8 12 10 28–32 28 Фіналіст 1995 Першая (Д1) 11 15 4 5 6 17–21 17 1/8 фінала 1996 Першая (Д1) 14 30 7 6 17 27–64 27 1/8 фінала 1997 Першая (Д1) 15 30 7 7 16 29–59 28 1/8 фінала 1998 Вышэйшая (Д1) 12 28 7 8 13 30–40 29 1/8 фінала Змена назваў ліг 1999 Вышэйшая (Д1) 14 30 6 5 19 30–69 23 1/16 фінала 2000 Вышэйшая (Д1) 15 30 5 2 23 31–71 17 Чвэрцьфінал 15px Вылет у Першую лігу 2001 Першая (Д2) 5 28 14 4 10 29–29 46 1/16 фінала 2002 Першая (Д2) 10 30 9 7 14 41–44 34 1/16 фінала 2003 Першая (Д2) 9 30 11 9 10 37–37 42 1/16 фінала 2004 Першая (Д2) 12 30 7 11 12 31–45 32 1/32 фінала 2005 Першая (Д2) 12 30 7 8 15 22–45 29 1/16 фінала Спыненне існавання 2015 Другая — А (Д3) 5 18 9 2 7 33–28 29 1/64 фінала Матчы за 9 месца1 10 2 0 0 2 1–6 2016 Другая (Д3) 10 24 7 5 12 41–59 26 1/16 фінала 1 Стыкавыя матчы супраць клуба «Хваля» (Пінск), які заняў 5 месца ў групе Б (1:2, 0:4).

Галоўныя трэнеры Міхаіл Бас (1959—2005, з перапынкамі) Віктар Чарных (2015, да чэрвеня) Аляксандр Бразевіч (чэрвень — жнівень 2015) Аляксандр Шыгідзін (2015, са жніўня) Аляксандр Вопсеў (сакавік — чэрвень 2016) Міхаіл Ерамчук (ліпень — лістапад 2016)

Тарпеда Магілёў