Прыва́лкі (, ) або Прывалка — вёска ў Беларусі, на рацэ Нёман. Уваходзяць у склад Гожскага сельсавета Гродзенскага раёна. Размешчаны за 37 км на паўночны захад ад Гродні, на шашы .

Назва Фіксавалася старое горадзенскае прозвішча Прывалкаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99D3-397J-S?i=386&cat=2325238. Было дзісенскае Прывалёнак, астравецкае Прывалhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-99XW-F9QT-6?i=443&cat=2325332

https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-L98L-9?i=281&cat=1464992.

З іншага боку, беларускі савецкі географ В. Жучкевіч па сугуччы звязваў са значэннем "каля валу"В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 307..

Гісторыя Першы ўспамін пра Прывалку змяшчаецца ў спісах скарбовых маёнткаў, што належалі каралеўскай адміністрацыі, і датуецца 1569. У гэты час мястэчка было цэнтрам староства Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства.

У 1650 Прывалка атрымала прывілей на правядзенне тут таргоў і кірмашоў. У 1762 мясцовасць перайшла ў валоданне АгінскіхВольга Князева. Прывалкі // С. 578.. 27 лютага 1792 кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі надаў Прывалцы Магдэбургскае права і герб: «у ружовым полі арханёл Міхал, у правай руцэ маланкі, у левай — шчыт, пад нагамі постаць д’ябла сярод агню»Прывалка // . У 1793 места ўвайшло ў склад Гарадзенскага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Прывалка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай (1795—1797), Літоўскай (1797—1802) і Гродзенскай губерняў. Расійскія ўлады скасавалі Магдэбургскае права і панізілі статус паселішча да вёскі. У 1885 тут дзейнічаў касцёл.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Прывалка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяводства.

У 1939 Прывалка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Парэцкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. 2 снежня 1961 года Прывалкаўскі сельсавет скасаваныРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)..

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1885 — 387 чал., 33 двары. XX стагоддзе: 1921 — 611 чал., 112 двароў; 1998 — 284 чал., 117 двароў.

Інфраструктура У вёсцы працуюць базавая школа, клуб, пошта.

Славутасці Касцёл Іуды Тадэвуша (1918—1919)

Вядомыя асобы Іван Станіслававіч Тэртэль (нар. 1966) — старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (з 2020). Юрый Станіслававіч Тэртэль (нар. 1967) — беларускі ваенны, дзяржаўны дзеяч.

Літаратура

Przewalka // S. 181.

Спасылкі

в. Прывалка на Radzima.org Здымкі на Globustut.by

Катэгорыя:Гожскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гродзенскага раёна