Васіль Міхайлавіч, або Васіль Удалы (? — каля ) — князь вярэйскі.
Старэйшы сын вярэйскага князя Міхаіла Андрэевіча і Алены Яраслаўны (?—1486).
У 1468 і 1469 гадах удзельнічаў у паходзе маскоўскага войска на Казань, у 1471 годзе на Ноўгарад, у 1472 і 1480 гадах супраць хана Ахмата.
Узяў шлюб з Марыяй Палеалагіняй, пляменніцай вялікай княгіні маскоўскай Соф’і, жонкі вялікага князя маскоўскага Івана III.
У 1483 годзе, праз пагрозу арышту, з сям’ёй уцёк у Вялікае Княства Літоўскае. У 1484 годзе кароль Казімір Ягелончык даў яму ў вотчыннае ўладанне Любеч на Дняпры, Койданаў, Валожын, Рубяжэвічы, Усу, Радашковічы, Іслач і Старынкі.
Акты князя Васіля Міхайлавіча часоў яго жыцця ў Вялікім княстве Літоўскім не вядомы, таксама вельмі мала звестак пра склад яго двара.
У 1493 годзе Соф’я Палеалог выпрасіла ў Івана III дазвол Васілю вярнуцца, але ён застаўся ў ВКЛ. Пасля яго смерці ўсе ўладанні перайшлі да адзінай дачкі Соф’і.
Літаратура
Грыцкевіч А. П. Вярэйскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. — Мн. — Т. 2. 1994. С. 442—443. Грыцкевіч А. П. Вярэйскія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. — Мінск. 1997. — С. 399. Валахановіч В. І. Князі Вярэйскія // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 78.
Катэгорыя:Вярэйскія