Леў Сапега (да 1555 — паміж 20 жніўня і 20 верасня 1610) — суддзя земскі гарадзенскі (з 1590).

Біяграфія З чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў, сын Міхаіла і Марыны з Быстрэйскіх, брат Мікалая, вялікага кухмістра літоўскага.

У 1581 годзе збіраў падаткі ў Віцебскім ваяводстве. У 1584 годзе атрымаў урад войскага віцебскага, у 1590 — суддзі земскага гарадзенскага. У 1598 годзе дэпутат Трыбунала ВКЛ.

Перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм.

Сям’я У шлюбе з Аленай, дачкой вялікага пісара Міхаіла Гарабурды, дзяцей не было. Асноўныя свае маёнткі запісаў пляменнікам Яну Дамініку, Мікалаю і Фрыдэрыку Мікалаевічам Сапегам, з умовай выплаты 4000 коп літоўскіх грошаў жонцы.

Літаратура

Леў Міхайлавіч Катэгорыя:Суддзі земскія гарадзенскія Катэгорыя:Войскія віцебскія Катэгорыя:Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага