Ша́ндар Пе́цёфі (; , г. Кішкёрэш, Венгрыя — ) — венгерскі паэт, прадстаўнік рэвалюцыйнага рамантызму.

Быў статыстам у тэатры, салдатам, вандроўным акцёрам. Друкаваўся з 1842 года.

У ранняй паэзіі (зборнік «Вершы», 1844; паэма-казка «Віцязь Янаш», 1845), прасякнутай фальклорнымі матывамі, галоўныя тэмы — прыгажосць роднага краю, багаты духоўны свет людзей. Песімістычна-рамантычныя настроі выразіліся ў лірычным цыкле «Хмары» (1845—1846), драме «Тыгрыца і гіена» (1845), паэмах «Пішта Сілай», «Шалга», рамане «Катава вяроўка» (усе 1846). Пад уплывам паўстання 1846 г. у Галіцыі і рэвалюцыйных падзей у Пешце 1848—1849 гг. яго паэзія набыла яскрава рэвалюцыйна-дэмакратычны характар (вершы «Мае песні», «Венгерац я...», «Нацыянальная песня», «На шыбеніцу каралёў!» і інш.). У вершах «Еўропа змоўкла», «Эрдэйская армія», «Мадзьяр пераможа» выказваў упэўненасць у перамозе рэвалюцыйных ідэалаў. Паэма «Апостал» (1848, поўнасцю апублікавана ў 1874 г.) пра трагічны лёс рэвалюцыянера.

На беларускую мову яго вершы пераклалі А. Зарыцкі, Я. Семяжон, М. Хведаровіч, М. Аўрамчык, апавяданні — Г. Сапрыка, М. Татур.

Беларускія пераклады Ліра і меч: Выбр. Пер. М. Хведаровіча. Прадм. Дз. Рада. Мн., 1971. Выбраная паэзія: Пер. М. Хведаровіча; новая рэд. перакладаў М. Ермалаева. Мн., 2017. У кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957. У кн.: Семяжон Я. Сем цудаў свету: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1977. У кн.: Зарыцкі А. У свет па песні: Выбр. пераклады паэзіі. Мн., 1978.

Літаратура

Катэгорыя:Паэты Венгрыі Катэгорыя:Асобы на марках