Мікалай Сапега (1558—1638) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ваявода менскі (1611—1618) і новагародскі (з 1618).

Біяграфія

Вучыўся Балонскім універсітэце, потым у Рыме і Арлеане. Пасля вяртання быў паслом на соймы, у 1596 ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Швецыю.

У 1608—1609 лячыўся ў Карлавых Варах. Пасля вяртання ў 1611 атрымаў пасаду менскага ваяводы. З 1618 — ваявода новагародскі.

Валодаў Боцькамі на Падляшшы.

Сям’я З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Багдана і Ганны з Вішнявецкіх. Меў братоў Паўла Стэфана і Андрэя.

У шлюбе з Рэгінай Дарагастайскай меў сыноў Паўла, Тамаша і Казіміра Мікалая, а таксама дачку Альжбету, жонку Паўла Войны. Пасля смерці першай жонкі пабраўся шлюбам з Соф’яй Дэмбоўскай, але дзяцей ад другога шлюбу не меў.

Спасылкі Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай

Мікалай Сапега, сын Багдана Катэгорыя:Сенатары Рэчы Паспалітай Катэгорыя:Ваяводы новагародскія Катэгорыя:Ваяводы менскія