Рыгор Фядосавіч Табо́ліч (, вёска Палосцевічы, , Гомельская вобласць) — беларускі мастак, педагог. Муж Марыі Таболіч, бацька Алеся ТаболічаАлесь Таболич: «Я вылавливал неформалов и бесплатно их убивал!» / ultra-music.com.
Біяграфія У 1975 годзе скончыў Мінскае мастацкае вычулішча, а ў 1981 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1990—1998 гадах выкладчык мастацкага аддзялення Магілёўскага рэспубліканскага культурна-асветніцкага вучылішча імя Н. К. Крупскай, у 2000 годзе адкрыў першую прыватную мастацкую галерэю ў Магілёве.
Творчасць Працуе ў галіне станковага жывапісу, у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта.
Прысвяціў тэме Вялікай Айчыннай вайны дыптых «Вогненная вёска» (1984). У карцінах «Маці паэта» (1981), «Вянок Максіма» (1982) і трыпціху «Тры санеты» (1991) адлюстраваны жыццёвы і творчы шлях М. Багдановіча.
Аўтар карцін «Калодзеж» (1981), «3 глыбінь вякоў», «Стыхія» (абедзве 1985), «Шлях», «Акно» (абедзве 1987), «Плынь» (1992), трыпціха «Адлюстраванне» (1996). Метафарычнасць, сувязь са спрадвечным у творах «Аблічча», «Таямніцы», «Матчына скарбонка» (усе 1992), «Бляск старажытнасці» (1993), трыпціху «Белая Русь», «Чырвоная Русь», «Чорная Русь» (1995), палотнах «Рух» і «Нараджэнне» (абодва 1999) і інш. Выканаў манументальную работу для інтэр’ера Магілёўскай абласной бібліятэкі «Асветнікі» (1990).
Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года.
Зноскі
Літаратура
Піскун, Ю. Чэрпаючы зоркі з глыбіні сваёй палескай студні… // Беларусь. — 1994. — № 8.
Спасылкі
Таболич Григорий Федосович // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Мастакі XXI стагоддзя