right|200px|thumb|Прэзідыум Акадэміі навук Азербайджана (НАНА) Нацыянальная акадэмія навук Азербайджана (НАНА) () — асноўнае навуковае аб’яднанне рэспублікі. НАНА была створана ў горадзе Баку ў 1945 годзе. Папярэднікам НАНА быў Азербайджанскі філіял АН СССР (існаваў з 1932 года).
Склад У склад АН ўваходзіць 21 навуковая ўстанова, у тым ліку 15 інстытутаў, 3 сектары, шэраг музеяў, батанічны сад, базы ў розных раёнах рэспублікі. Акрамя таго, ёсць бібліятэка, рукапісны фонд і выдавецтва.
У складзе НАНА (2007) — 57 акадэмікаў і 104 член-карэспандэнтаў.
Прэзідэнты НАНА На першым пасяджэнні сапраўдных членаў Акадэміі навук 31 сакавіка 1945 г. прэзідэнтам НАНА быў абраны М. Міркасімаў.
Наступнымі прэзідэнтамі Акадэміі навук былі: Юсіф Гейдар аглы Мамедаліеў (1947—1950, 1958—1961) Муса Мірза аглы Аліеў (1950—1958) Захід Ісмаіл аглы Халілаў (1961—1967) Рустам Гаджыалі аглы Ісмаілаў (1967—1970) Гасан Мамедбагір аглы Абдуллаеў (1970—1983) Эльдар Юніс аглы Салаеў (1983—1997) Фарамаз Газанфар аглы Максудаў (1997—2000).
У 2001 годзе прэзідэнтам НАНА абраны акадэмік Махмуд Керым аглы Керымаў.
Праблематыка даследаванняў Галоўнае месца ў працах навукоўцаў Азербайджана займаюць праблемы, звязаныя з пытаннямі развіцця геалогіі, нафтаздабываючай і нафтаперапрацоўчай прамысловасці, уласнай металургічнай базы, ірыгацыі і арашальных работ, гідраэнергагаспадарства, геабатанікі, генетыкі і селекцыі раслін і жывёл.
Асаблівае месца ў планах навукова-даследчых работ надаецца пытанням нафтахіміі. сінтэзу і перапрацоўкі нафты і газу. Створаны спецыяльны інстытут нафтахімічных працэсаў. Дасягнуты значныя поспехі ў распрацоўцы праблем выкарыстання радыеактыўных ізатопаў, паўправаднікоў, прымянення аўтаматыкі і тэлемеханікі, тэорыі фільтрацыі, астрафізікі і інш.
Вялікая работа праводзіцца ў вобласці грамадскіх навук.
Аддзяленне НАНА
НАНА мае ў сваім складзе 5 аддзяленняў:
Аддзяленне фізіка-матэматычных і тэхнічных навук
Інстытут фізікі Інстытут кібернетыкі імя акадэміка А. Гусейнава Інстытут матэматыкі і механікі Шэмахінская астрафізічная абсерваторыя імя Насірэддзіна Тусі Інстытут радыяцыйных праблем Інстытут інфармацыйных тэхналогій
Аддзяленне хімічных навук
Інстытут нафтахімічных працэсаў імя акадэміка Ю. Г. Мамедаліева Інстытут хімічных праблем імя акадэміка М. Ф. Нагіева Інстытут хіміі прысадак імя акадэміка А. М. Куліева Інстытут палімерных матэрыялаў Доследна-прамысловы завод Інстытута нафтахімічных працэсаў
Аддзяленне навук аб Зямлі
Інстытут геалогіі Інстытут геаграфіі імя акадэміка Г. Аліева
Аддзяленне гуманітарных і грамадскіх навук
Інстытут гісторыі імя А. Бакіханава Інстытут археалогіі і этнаграфіі Інстытут эканомікі Інстытут філасофіі і палітыка-прававых даследаванняў Інстытут усходазнаўства імя акадэміка Я. М. Буньядова Навукова-даследчы інстытут па правах чалавека Інстытут літаратуры імя Нізамі Інстытут мовазнаўства імя Насімі Інстытут рукапісаў імя Фізулі Інстытут архітэктуры і мастацтваў Музей гісторыі Азербайджана Музей азербайджанскай літаратуры імя Нізамі Гянджэві Дом-музей Гусейнаў Джавіда Інстытут фальклору
Аддзяленне біялагічных навук
Інстытут батанікі Інстытут заалогіі Інстытут генетычных рэсурсаў Інстытут фізіялогіі імя А. І. Караева Інстытут глебазнаўства і аграхіміі Інстытут мікрабіялогіі Цэнтральны батанічны сад Мартакертський дэндрарый
Выдавецкая дзейнасць Выдадзена «Гісторыя Азербайджана», «Руска-азербайджанскі слоўнік», «Гісторыя азербайджанскай літаратуры» і інш.
Выданне Акадэміі Выдаюцца «Даклады», «Весткі» і інш. літаратура.
Спасылкі Афіцыйны сайт НАНА Цэнтральная навуковая бібліятэка НАНА
Катэгорыя:Арганізацыі паводле алфавіта Азербайджан Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі Азербайджана Катэгорыя:Баку Катэгорыя:З’явіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя:1945 год у Азербайджане