Аляскінскі хрыбет () — адносна вузкі горны хрыбет на поўдні Аляскі, у Ціхаакіянскім поясе Кардыльераў Паўночнай Амерыкі (ЗША). Даўжыня каля 1000 км. Сярэдняя вышыня каля 3000 м, найбольшая — 6191 м (гара Мак-Кінлі, самая высокая вяршыня Паўночнай Амерыкі).
Геаграфія Хрыбет распасціраецца ад возера Кларк на паўднёвым захадзе да ракі Белай на канадскай тэрыторыі Юкан на паўднёвым усходзе. З’яўляецца часткай Ціхаакіянскага вулканічнага кальца і Дэналійскага разлому, які праходзіць уздоўж паўднёвага краю хрыбта. У самым хрыбце вулканаў няма.
Аляскінскі хрыбет — важны клімата- і водападзел. На паўднёвых увільготненых схілах да вышыні 800 м яловыя лясы, вышэй — вечныя снягі, буйныя ледавікі; на паўночных больш сухіх схілах мяжа лесу павышаецца да 1000—1200 м, вышэй — горныя тундры.
Восевая частка хрыбта складзена з інтрузіўных (пераважна гранадыярытаў), па краях — з асадкавых парод. Схілы стромкія, моцна расчлянёныя.
Самыя высокія вяршыні
Мак-Кінлі — вышыня 6194 м
Фаракер — 5304 м Хантэр — 4442 м Хэйес — 4216 м Сільвертроун — 4029 м Дебара — 3761 м Хангінгтан — 3730 м Расэл — 3557 м
Этымалогія назвы Назва «Аляскінскі хрыбет» упершыню была ўжыта ў 1869 годзе натуралістам Далам ().
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.
Спасылкі Аляскінскі хрыбет Peakware.com
Катэгорыя:Геаграфія Аляскі Катэгорыя:Горы ЗША Катэгорыя:Кардыльеры