Мікалай Гаўрылавіч Ткачоў (, в. Горанка, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня — , Мінск) — беларускі , і .
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў планава-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. Куйбышава. У 1940 годзе прызваны ў Чырвоную Армію, удзельнічаў у баях на фронце і партызанскай барацьбе ў тыле ворага. Пасля вайны працаваў адказным сакратаром у рэдакцыі магілёўскай абласной газеце «За Радзіму». Узначальваў літаб’яднанне «Прыдняпроўе» пры абласной газеце, працаваў над рукапісам свайго рамана «Згуртаванасць» аб партызанскім руху на Магілёўшчыне, удзельнікам якога быў. Пасля пераезду ў Мінск працаваў адказным сакратаром часопіса «Полымя», галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва» (1957—1959). У 1959—1972 гадах займаў пасаду адказнага сакратара праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, затым заснаваў і ўзначаліў як дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1972—1979).
Памяць Цэнтральная раённая бібліятэка ў Краснаполлі носіць імя Міколы Ткачова.
Творы 1938 г. — у часопісе «Полымя рэвалюцыі» надрукавана першае апавяданне «На граніцы» 1951 г. — раман «Згуртаванасць», прысвечаны барацьбе беларускага народа супраць захопнікаў 1962 г. — пераклаў на беларускую мову зборнік апавяданняў В.Рошкі «Што мае вочы бачылі» 1963 г. — зборнік «Пошукі скарбаў». У гэты зборнік увайшлі самыя лепшыя апавяданні пісьменніка 1975 г. — пераклаў на беларускую мову аповесць М.Прыляжаевай «Жыццё Леніна» 1976 г. — нарыс «Дарога барацьбы», які увайшоў у зборнік «Іх справы золатам гараць» 1978 г. — зборнік прозы «Дыханне агню». У апавяданнях і нарысах пісьменнік услаўляе сваіх сучаснікаў, занятых мірнай працай.
Літаратура
Спасылкі Мікола Ткачоў «Жарынка»
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Краснапольскім раёне Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны