Ры́дамля (, ) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Серкавіцкага сельсавета.

Гісторыя Рыдамлю з маёнткам у верхнім цячэнні Усвейкі чацвёра сыноў Фёдара Бабіча ў сярэдзіне XV ст. падаравалі Чарэйскаму манастыруWolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 60, 168—171, 360—364, 461—464..

У 1676 годзе згадана як сяло з царквой у Аршанскім павеце Вялікага Княства ЛітоўскагаLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747.

У пачатку XX ст. у Аршанскім павеце Магілёўскай губерні.

У час 2-й сусветнай вайны, 12 верасня 1942 годп карнікі ўварваліся ў Рыдамлю, падпалілі вёску, ямы і паграбы закідвалі гранатамі, растрэльвалі з аўтаматаў. Спалена 136 дамоў, забіта 81 і паранена 43 чалавекі.

У 1924—1954 гадах цэнтр Рыдамльскага сельсавета. Да 17 жніўня 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Валосаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989)..

Вядомыя асобы Алесь Рылько (1923—1967), беларускі пісьменнік

Літаратура Чыкун Л. Гарэлі ў агні вёскі: [Трагедыя в. Рыдамля Талач. раёна] // Сцяг Iльіча (Талачын). 1993. 27 сак. Маціеўскі М. Вёска [Рыдамля] гарэла, а кветкі цвілі…// Белорусская нива. — 2003. — 3 дек.

Спасылкі

Катэгорыя:Серкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Талачынскага раёна