Артыстона (, па-эламску: Ir-taš-du-na, Ir-da-iš-du-na, ; каля 535 да н.э. — пасля 506 да н.э.) — прадстаўніца дынастыі Ахеменідаў, дачка Кіра II і, верагодна, Касанданы; жонка караля Дарыя І.

Разам са сваёй сястрой Атосай і пляменніцай Парміс стала жонкай Дарыя I як задатак прызнання апошняга каралём Персіі. Паколькі была яшчэ цнатлівай, можна меркаваць, што нарадзілася каля 535 да н.э. Паводле Герадота, была ўлюбёнай жонкай. Узгадваецца таксама ў персепальскіх таблічках, адкуль вядома, што была дастаткова незалежнай ад свайго мужа: уласнаручна выдавала загады па забеспячэнні сваіх падначаленых у сваіх уласных мястэчках Міранду, Кукнака, Матанан.

Нарадзіла Дарыю прынамсі двух сыноў Арсама і Гобрыя і дачку Артазостру.

Была жыва яшчэ ў 506 да н.э., калі атрымала ад Фарнака сто авечак.

Літаратура Brosius, M. (1998): Woman in Ancient Persia. «Artystone», in W. Smith (ed.), A Dictionary of Greek and Roman biography and mythology. Lendering, J (2007 ): «Artystone», in http://www.livius.org/ Schmitt, R (1987): «Artystone», in E. Yarshater (ed.), Encyclopaedia Iranica, vol. II.

Катэгорыя:Ахеменіды Катэгорыя:Каралевы Персіі