Таксікало́гія (ад — яд і λογος — навука, г.зн. τοξικολογία — навука пра яды) — навука, якая вывучае ядавітыя (таксічныя) рэчывы, патэнцыйную небяспеку іх уздзеяння на арганізмы і экасістэмы, механізмы таксічнага дзеяння, а таксама метады дыягностыкі, прафілактыкі і лячэння паталагічных працэсаў у арганізме. Цесна звязана з фармакалогіяй, паталагічнай фізіялогіяй, эксперыментальная тэрапіяй.
Адным з найважнейшых раздзелаў таксікалогіі з’яўляецца медыцынская таксікалогія, галоўнымі задачамі якой з’яўляюцца прафілактыка, дыягностыка і лячэнне захворванняў, звязаных з уздзеяннем хімічных рэчываў і яго аддаленымі наступствамі. Медыцынская таксікалогія ўключае агульную, клінічную і прафілактычную таксікалогію. Адным з напрамкаў медыцынскай таксікалогіі разглядаюць так званую лекавую таксікалогію.
Сярод іншых раздзелаў таксікалогіі: ваенная, судовая, харчовая, сельскагаспадарчая, прамысловая, радыяцыйная, авіяцыйна-касмічная і іншыя.
Як навука, таксікалогія ўзнікла ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Заснавальнікам расійскай таксікалогіі лічыцца Я. В. Пелікан. У Беларусі даследаванні па таксікалогіі вядуцца з 1940-х гадоў у медыцынскіх, ветэрынарных і сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных установах, Беларускім навукова-даследчым санітарна-гігіенічным інстытуце.
Гл. таксама Атручванне свінцом
Зноскі
Літаратура
Токсикология : учебное пособие / сост. И. Н. Полина ; Сыкт. лесн. ин-т. — Сыктывкар : СЛИ, 2012. — 128 с. — ISBN 978-5-9239-0321-8. Основы токсикологии: Метод. рекомендации / О. Т. Прасмыцкий, И. З. Ялонецкий — Мн.: БГМУ,2006. — 95 с. Звягинцева А. В., Павленко А. А. Основы токсикологии: учеб. пособие /А. В. Звягинцева, А. А. Павленко. Воронеж: ФГБОУ ВПО «Воронежский государственный технический университет», 2012. — 251 с.