Анастасій III (; памёр чэрвень 913, Рым) — Папа Рымскі з красавіка 911 года па чэрвень 913 года.
Біяграфія Папа перыяду парнакратыі, некаторыя гісторыкі лічаць яго сынам Сергія III, аднак ёсць меркаванне, што яго бацькам быў рымскі шляхціч з імем Луцыян. Адстойваў інтарэсы сямейства Тэафілакта I. Разам з тым, прыдворныя паэты ўсхвалялі Анастасія за міласэрнасць. Яму прыпісваюцца два пасланні, аднак доказаў іхнай сапраўднасці няма. Анастасія аднавіў зносіны з Канстанцінопальскай царквой, падтрымаўшы Мікалая Містыка супраць імператара Льва VI.
Падчас пантыфікату Анастасія Ралон і яго падданыя былі хрысціянізаваны. Пахаваны ў саборы Святога Пятра.
Спасылкі
Анастасій III. Catholic Encyclopedia
Катэгорыя:Папы Рымскія