Сін’іты́ра Тамана́га (; , Кіёта, Японія — ) — японскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў квантавай электрадынамікі. Член (1951). Замежны член АН СССР (1971). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1965) «за фундаментальныя працы па квантавай электрадынаміцы, якія мелі глыбокія наступствы для фізікі элементарных часціц» сумесна з Дж. Швінгерам і Р. Фейнманам.

Біяграфія Скончыў Кіёцкі ўніверсітэт (1929). З 1932 года ў Інстытуце фізічных і хімічных даследаванняў, у 1941—1969 прафесар Такійскага ўніверсітэта (у 1956—1962 гадах яго прэзідэнт). Адначасова ў 1963—1969 гадах дырэктар Інстытута аптычных даследаванняў і прэзідэнт Навуковага савета Японіі.

Навуковы ўклад Навуковыя працы па квантавай тэорыі поля, квантавай электрадынаміцы, ядзернай фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касмічных прамянёў.

Прадказаў мезаатамы (1940), прапанаваў каварыянтную фармулёўку квантавай тэорыі поля (1942). Распрацаваў т. зв. звышмнагачасавы фармалізм (1946), што прывяло да ўзнікнення квантавай электрадынамікі.

Узнагароды Нобелеўская прэмія 1965 года (разам з Р. Ф. Фейнманам, Дж. Швінгерам). Вялікі залаты медаль імя М. В. Ламаносава Акадэміі навук СССР (1964).

Публікацыі Развитие квантовой электродинамики // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.

Зноскі

Літаратура

Дайсон Ф. Томонага, Швингер и Фейнман — лауреаты Нобелевской премии по физике // Успехи физ. наук. 1967. Т. 91, вып. 1.

Спасылкі

Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта ТОМОНАГА (Tomonaga), Синъитиро // Сайт электронной библиотеки «Наука и техника»

Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі Катэгорыя:Фізікі Японіі Катэгорыя:Выпускнікі Кіёцкага ўніверсітэта Катэгорыя:Замежныя члены АН СССР Катэгорыя:Фізікі XX стагоддзя