Тро́сна — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Тросніца, за 20 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 0,5 км на захад ад вёскі Затрасценне.
Плошча паверхні возера 0,28 км². Даўжыня 1,4 (1,38) км, найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,1 (3,05) км. Плошча вадазбору 13 км². Катлавіна возера моцна выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны пераважна невыразныя, месцамі вышынёй да 2 метраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 20 (25—50) м. Берагі забалочаныя і сплавінныя.
У возера ўпадаюць ручаі. Выцякае рака Тросніца і ручай.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Басейн Заходняй Дзвіны