Анатоль Расціслававіч Бензярук (нар. , в. Бастынь, Лунінецкі раён) — беларускі журналіст.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Азяцкую сярэднюю школу Жабінкаўскага раёна (1986). З 1975 года жыве ў Жабінцы. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1994). У 1991—1998 гадах працаваў настаўнікам гісторыі Якаўчыцкай СШ Жабінкаўскага раёна, у 1998—2005 — спецыяліст і вядучы метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкама. Цяпер працуе загадчыкам аддзелаў пісьмаў і сацыяльных праблем рэдакцыі газеты «Сельская праўда».

Член Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2007 года. Член Беларускага саюза журналістаў з 2012 года.

Жанаты. Мае двух сыноў і дачку.

Дзейнасць

Журналістыка Аўтар больш за 900 публікацый у сродках масавай інфармацыі.

Першая публікацыя А. Бензярука з’явілася ў перыядычным выданні ў 1985 годзе, друкаваўся ў калектыўных зборніках, падручніках для агульнаадукацыйных школ, часопісах «Беларуская мінуўшчына», «Вясёлка», «Бярозка», «Рюкзак», «Рюкзачишка», «Мир путешествий», «Голас часу», «Пшэглёнд праваслаўны», «Бельскі гостінэць», «Падляскі квартальнік культуральны», «Сьвіцязь», «Брестские епархиальные ведомости», «Гістарычная Брама», «Радавод».

Публіцыстыка Аўтар кніг «Наш край — Жабінкаўшчына: Дапаможнік па гісторыі Беларусі» (1996), «Памяць нашае зямлі: Гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна» (2002), «Касцюшкі-Сяхновіцкія: Гісторыя старадаўняга роду» (2006), «Колодец памяти»(2006), «Сорак дарог» (2007, дзве апошнія ў сааўтарстве з бацькам — Расціславам Бензяруком), «Крупчыцы. 1794 год: Падзеі і памяць роднай гісторыі» (2007), «Свята для сэрца» (2009), «Мячы Грунвальда, альбо Дванаццаць абаронцаў караля» (2012).

Адзін з аўтараў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Жабінкаўскі раён» (1999), турыстычных даведнікаў «По родным местам Тадеуша Костюшко», «Дарогамі роднага краю: Турыстычныя маршруты Жабінкаўскага раёна» (2007).

Прызнанне За працы па краязнаўстве і ахове гісторыка-культурнай спадчыны А. Бензярук узнагароджаны прэміяй Брэсцкага фонду Тадэвуша Касцюшкі (1996), Ганаровай граматай Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта (1998), Граматай Міністэрства культуры (2003).

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Калесніка ў намінацыі «Дзіцячая літаратура» (2010), пераможца ў Конкурсе журналісцкага майстэрства Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Захаванне гісторыка-культурнай спадчыны» (2011).

Літаратура Кто есть кто в Республике Беларусь. — Мн., 2004; Літаратурная карта Берасцейшчыны / Уклад. А. Крэйдзіч. — Брэст: ААТ «Брэсцкая друкарня», 2008. — С. 198—201.

Спасылкі

Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лунінецкім раёне