Канюкі́, сарычы́ (Buteo) — род драпежных птушак сямейства .
Даўжыня да 66 см, маса да 1,3 кг. Крылы шырокія, дазваляюць лунаць у палёце. Хвост кароткі, закруглены. Афарбоўка зменлівая; спіна аднатонная, бурая, рыжая ці шэрая, ніз цела паласаты ці плямісты.
Налічваецца 25 відаў. Пашыраны ўсюды акрамя Антарктыкі. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца і , або зімняк.
Пералётныя птушкі. Селяцца ў месцах, дзе лес чаргуецца з адкрытай прасторай (лугі, балоты, высечкі). Гняздуюцца на дрэвах, абрывах берагоў рэк. Нясуць 2—5 яец. Кормяцца грызунамі, насякомымі, паўзунамі, птушкамі.
Літаратура
Катэгорыя:Ястрабіныя