Аўцабык, або мускусны бык () — жывёла сямейства пустарогія () атрада парнакапытныя ().

Этымалогія назвы Традыцыйная еўрапейская назва аўцабыкоў — «мускусны бык». Беларуская назва «аўцабык» з’яўляецца даслоўным перакладам лацінскай назвы «Ovibos»Кочнев А. За проливом Лонга, на острове Врангеля // Вокруг Света. — М: Вокруг Света, 1999. — В. 2 (2701)..

Эвалюцыя і сістэматыка

Паходжанне

Некалькі тысячагоддзяў назад аўцабыкі, разам з шарсцістымі насарогамі, мамантамі і бізонамі, насялялі шырокія арктычныя тэрыторыі Еўразіі. Па Берынгаву мосту, які злучаў раней Чукотку і Аляску, аўцабыкі праніклі ў Паўночную Амерыку, а затым у Грэнландыю Кочнев А. За проливом Лонга, на острове Врангеля // Вокруг Света. — М: Вокруг Света, 1999. — В. 2 (2701).. Выкапнёвыя рэшткі сустракаюцца ў плейстацэне Сібіры да шыраты Кіева на поўдні, Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі.

Галоўнай прычынай скарачэння арэала і колькасці аўцабыка і іншых буйных траваядных Еўразіі на мяжы плейстацэну і галацэну традыцыйна лічыцца глабальнае пацяпленне клімату, якое выклікала размарожванне Палярнага басейна, забалочванне тундрастэпаў, павышэнне ўзроўню і шчыльнасці снежнага покрыва. Але да поўнага знікнення шматлікіх відаў, якія рэзка скарацілі свае арэалы пры змене клімату, несумненна, датычны і чалавек.

Гісторыя адкрыцця

Упершыню гэту жывёлу для еўрапейцаў адкрыў англічанін, служачы кампаніі Гудзонава заліва Генры Келсі ў 1689 годзе.

У 1917 годзе ўрад Канады ўзяў гэты від пад ахову, уводзіцца забарона на промысел аўцабыка, які дзейнічаў на працягу 52 гадоў. З 1950 году аўцабык стаў ахоўвацца і ў Грэнландыі. У Расіі вядома знаходка палеантолага М. К. Верашчагіна — чэрап аўцабыка з прастрэленай лобнай косткай з паўвострава Таймыр, што дазволіла вылучыць здагадку, што апошнія аўцабыкі, магчыма, вымерлі ў Паўночнай Азіі ўжо ў гістарычны час.

Класіфікацыя

На падставе адрозненняў у афарбоўцы галавы і невялікай розніцы ў памерах цела жывёл, большасць даследчыкаў прызнаюць два падвіды аўцабакаў: намінатыўны Ovibos moschatus moschatus (Zimmermann, 1780) (тундравы), пашыраны ў мацерыковай арктычнай частцы Канады і Ovibos moschatus wardi Lydekker, 1900 (белагаловы), які жыве на астравах Канадскага архіпелага і Грэнландыі.

Апісанне

Даўжыня цела да 2,5 м, вышыня ў карку да 1,45 м, маса да 300 кг. Поўсць цёмна-бурая, доўгая (да 0,9 м) і густая. Рогі ў самцоў і ў самак, даўжыня да 0,73 м.

Корміцца лішайнікамі, мохам, травой.

Цяжарнасць каля 9 месяцаў. Нараджае адно цяля раз у два гады.

Арэал

Трапляецца ў Грэнландыі і на некаторых астравах Канадскага арктычнага архіпелага. Колькасць невялікая, ахоўваецца. У ледавіковы перыяд жыў на Беларусі.

Акліматызаваны ў Нарвегіі, распачата акліматызацыя на востраве Урангеля і на паўвостраве Таймыр. У шэрагу краін аўцабыкоў трымаюць на фермах.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Катэгорыя:Пустарогія Катэгорыя:Млекакормячыя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Млекакормячыя плейстацэну