Міраслаў Шайбак (сапр. Міраслаў Вячаслававіч Адамчык, , ) — беларускі паэт, празаік, драматург.

Біяграфія і творчасць Нарадзіўся ў сям'і пісьменніка Вячаслава Адамчыка. У 1983 годзе скончыў вячэрнюю школу №12 і паступіў на філалагічны факультэт БДУ (скончыў у 1990 г.). У 1989 г. карэспандэнт часопіса «Бярозка», у 1990—1991 гг. — адказны сакратар часопіса «Беларусь». З 1991 года намеснік шэф-рэдактара Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1983 г. вершамі ў газеце «Літаратура і мастацтва». Потым друкаваўся ў калектыўных зборніках «Маладыя галасы» і «Вусны» (1985), «Тутэйшыя» (1988). У суаўтарстве з М. Клімковічам напісаў першы беларускі раман-трылер «Каханка д'ябла. або карона Вітаўта Вялікага».

Проза «Забойства на каляды», 1992 год «Зборнік», 2005 год

П'есы «Чорны квадрат» «Vita Brevis, або Нагавіцы святога Георгія»

Цікавыя факты Брат вядомага беларускага пісьменніка Адама Глобуса. Блог Міраслава Адамчыка.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі