Барыс Уладзіміравіч Святлоў () — беларускі грамадскі і дзяржаўны дзеяч. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў (2008-2012), міністр культуры Рэспублікі Беларусь (2012—2017).
Біяграфія Барыс Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1958 годзе ў Мінску. У 1980 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У.І. Леніна.
У 1980—1989 гадах — старшы лабарант, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. У 1989—1990 гадах — член рэдакцыйнай калегіі кіравання мастацтваў Міністэрства культуры БССР. У 1990—1991 гадах — памочнік міністра культуры БССР.
У 1991—1994 гадах — намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь.
З мая 1994 года па снежань 1994 года — начальнік аддзела кінавідэамастацтва Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 1995 года па жнівень 1995 года — намеснік дырэктара фінансава-інвестыцыйнай кампаніі «Фінансы і актывы».
У 1995—1998 гадах — намеснік дырэктара, дырэктар Фонду падтрымкі беларускай культуры.
У 1998—2003 гадах — начальнік аддзела кінавідэапрадукцыі, начальнік аддзела арганізацыі інфармацыі, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь».
У 2003—2008 гадах — рэктар прыватнай установы адукацыі «Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва».
У 2008—2012 гадах — рэктар установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў».
16 кастрычніка 2015 года пастановай Савета Міністраў № 870 у складзе Урада склаў свае паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь., а 17 снежня 2015 года ўказам Прэзідэнта № 500 зноў зацверджаны на пасадзе міністра.
28 верасня 2017 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вызвалены ад пасады міністра культуры Беларусі.
Меркаванні Са слоў былой старшыні ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Наталлі Задзяркоўскай, Барыс Святлоў «не мог адстаяць наверсе нейкі праект, які там не падабаўся». Зноскі
Літаратура Молодежь Беларуси на современном этапе: состояние, проблемы и пути их решения / [авторский коллектив: Шпак Н. С. и др.]. — Минск, 2004. Чалавек і грамадства : энцыклапедычны даведнік / [У. Л. Абушэнка і інш.]. — Мінск, 1998. Белорусское кино : персоналии. — Минск, 2007. (Биография.)
Катэгорыя:Рэктары Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Катэгорыя:Рэктары Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва