Гілемэн Ражэ Гіймэ́н (, ) — французскі фізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1977 года, «за адкрыцці, звязаныя з сакрэцыяй пептыўных гармонаў мозгу», якую ён падзяліў разам з Эндру Шалі.

Біяграфія Скончыў Дыжонскі ўніверсітэт (1942). З 1948 года ў Інстытуце эксперыментальнай медыцыны і хірургіі Манрэальскага ўніверсітэта, з 1953 года ў Х’юстанскім універсітэце (ЗША), з 1960 года ў навуковых інстытутах Францыі, з 1963 года дырэктар лабараторыі Бейларскай медыцынскай школы Х’юстанскага ўніверсітэта, з 1970 года ў Солкаўскім інстытуце ў г.Сан-Дыега (штат Каліфорнія).

Навуковыя працы па выдзяленні, выяўленні хімічнай структуры і біялагічнай актыўнасці гіпаталамічных рэлізінг-гармонаў.

Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай АН і мастацтваў, Французскай нацыянальнай акадэміі медыцыны. Прафесар фізіялогіі (1963).

Узнагароды Міжнародная прэмія Гайрднера (1974) Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1975) Прэмія Дзіксана па медыцыне (1976) Passano Award in Medical Sciences (1976) Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1976) Нобелеўская прэмія па медыцыне (1977)

Гл. таксама Саматастатын

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 576 с.: іл.

Спасылкі

Аўтабіяграфія на Нобелеўскім сайце Salk Institute faculty page

Катэгорыя:Фізіёлагі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне Катэгорыя:Члены Французскай акадэміі навук Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні