Perl (вымаўляецца «пе́рл») — высокаўзроўневая інтэрпрэтаваная дынамічная мова праграмавання агульнага прызначэння, створаная Лары Уолам, лінгвістам па адукацыі. Назва мовы ўяўляе сабой абрэвіятуру, якая расшыфроўваецца як Practical Extraction and Report Language — «практычная мова для вымання даных і складання справаздач»Агляд мовы Perl на сайце perldoc.perl.org . Першапачаткова абрэвіятура складалася з пяці сімвалаў і ў такім выглядзе дакладна супадала з англійскім словам («жамчужына»). Але затым стала вядома, што такая мова існуе (гл. ), і літару «a» прыбралі. Талісманам мовы Perl з’яўляецца вярблюд — не занадта прыгожая, але вельмі цягавітая жывёла, здольная выконваць цяжкую працу.
Асноўнай асаблівасцю мовы лічацца яе багатыя магчымасці для працы з тэкстам, у тым ліку праца з рэгулярнымі выразамі, убудаваныя ў сінтаксіс. Perl атрымаў у спадчыну шмат уласцівасцей ад моў Сі, AWK, скрыптавых моў камандных абалонак UNIX.
Perl таксама знакаміты велізарнай калекцыяй дадатковых модуляў CPAN, размешчанай па адрасе http://www.cpan.org.
Прыклад
Прыклад напісання праграмы Hello world: print "Hello, World!\n";
Гл. таксама Python PHP
Спасылкі Афіцыйны сайт www.cpan.org — CPAN — архіў бібліятэк для мовы Perl Perldoc — Афіцыйная дакументацыя Perl Цыкл артыкулаў о Perl на WikiLinuxFormat ActivePerl — дыстрыбутыў Perl ад ActiveState
Катэгорыя:Скрыптовыя мовы Катэгорыя:Аб’ектна-арыентаваныя мовы праграмавання Катэгорыя:Мовы з дынамічнай тыпізацыяй Катэгорыя:Свабодныя кампілятары і інтэрпрэтатары Катэгорыя:Мовы вэб-праграмавання Катэгорыя:Мовы праграмавання высокага ўзроўню