Ва́цлаў Ста́нкавіч Касце́віч герба «Ляліва» (каля 1448 — ) — маршалак гаспадарскі (1509), староста кобрынскі (1519).

Бацька — Станка Касцевіч, намеснік ковенскі. Брат — Януш, ваявода віцебскі, пасля падляшскі.

У 1501 або 1502 годзе Вацлаў ажаніўся з кобрынскай княгіняй Ганнай, былой жонкай Фёдара Бельскага. Жонка перайшла з праваслаўя ў каталіцтва і фундавала разам з мужам пабудовы ва ўладаннях каталіцкіх цэркваў. У 1512 годзе іхнія правы на Кобрын былі пацверджаныя вялікім князем.

Па смерці Ганны, апошняй прадстаўніцы роду Кобрынскіх, атрымаў у арэнду кобрынскія землі. У 1522 годзе збудаваў у Дабучыне (цяпер Пружаны) каталіцкую царкву Свв. Жыгімонта і Вацлава. У 1528 годзе ставіў у войска Вялікага Княства Літоўскага 41 вершніка.

Ад другога шлюбу з нейкай Ганнай меў сына і дачку. Сын Пётр памёр у маладым узросце. Дачка Дарота была жонкай князя Яраслава Галоўчынскага (у шлюбе мелі 3 сыноў і некалькіх дачок), а з 1569 года — Станіслава Давойны, ад якога мела яшчэ дачку. Памерла ў 1571 годзе.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Маршалкі гаспадарскія Катэгорыя:Старосты кобрынскія Вацлаў