Варо́нічы (, ) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Ушача. Адміністрацыйны цэнтр Вароніцкага сельсавета. Насельніцтва 543 чал. (1992). Знаходзіцца за 22 км на паўднёвы захад ад Полацка, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Ветрына, каля возера Варонічы (Варонеч).
Варонеч — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.
Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Варонеч (сяло «Вороноч») датуецца 1552 годам, тым часам там было 48 дымоў сялян-дольнікаў, 2 путных баярыны і 4 агароднікі. Большая частка сяла была ва ўладанні царквы, рэшта належала полацкім мяшчанам, якія са свайго маёнтка выстаўлялі ў войска Вялікага Княства Літоўскага аднаго ўзброенага конніка.
У Інфлянцкую вайну 1558—1583 гадоў, пасля ўзяцця Полацка ў 1563 годзе маскоўскімі войскамі, Варонеч стаў адным з фарпостаў абароны ВКЛ. Паселішча стала дзяржаўных уладаннем, у 1566 годзе полацкі гараднічы Францішак Жук пачаў будаўніцтва Варонецкага замка. Па выгнанні маскоўцаў з Полацкага ваяводства ў 1579 годзе, Варонеч вярнулі царкве. Пабудова замка, павелічэнне колькасці жыхароў спрыяла наданню сялу правоў мястэчка. Станам на 1601 года ў ім было 37 дымоў, царква Раства Багародзіцы, каля ракі Ушача, на гары стаяў замак.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Варонец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. У XIX ст. у мястэчку існавалі пачатковая школа, бальніца, царква, касцёл. У пачатку XX ст. — 57 двароў.
1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з'езда КП(б) Беларусі Варонічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 г. Варонічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1941 г. тут было 170 двароў, на 1970 — 163, на 1992 — 243.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1838 — 98 чал. (47 муж. і 51 жан.), з іх мяшчан-іўдзеяў 15 муж. і 11 жан., сялян памешчыцкіх 30 муж. і 40 жан., аднадворцаў 2 муж. С. 415.; 1838 — 134 чал.Woroniecz // S. 953. XX стагоддзе: 1901 — 300 чал.; 1970 — 511 чал.; 1992 — 543 чал.М. Спірыдонаў, М. Фамін. Варонічы // С. 223.
Інфраструктура У Варонічах працуюць сярэдняя школа, бальніца, клуб, бібліятэка, пошта.
Славутасці
Замчышча
Страчаная спадчына Капліца (1880; каталіцкая) Касцёл (XVIII ст.) Сінагога Сядзіба Лісоўскіх (XVIII ст.) Царква Нараджэння Божай Маці (XVI ст.) Царква Святога Георгія (1863) Вітаўтавы Талеркі — камень з шасцю адшліфаванымі паглыбленнямі, ляжаў каля вёскі яшчэ ў канцы XIX ст.Заикоўскі Эдвард. Беларусы ведалі сваіх — герояў // Спадчына № 2-1995. С. 193—200.. Вітаўтавы Відэльцы — камень з двума паглыбленнямі, якія формай нагадвалі відэльцы, ляжаў на беразе Ушачы. Паводле падання, на камянях абедаў князь Вітаўт.
Памятныя месцы
Могілкі яўрэйскія Брацкая магіла (1941—1944) —
Літаратура
Woroniecz // S. 953.
Спасылкі
Катэгорыя:Вароніцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Полацкага раёна
Катэгорыя:Мястэчкі Полацкага ваяводства