Сымон Аляксеевіч Хурсік (псеўданім: С. Багун; ) — беларускі празаік і перакладчык.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Менскага беларускага педагагічнага тэхнікума (1925) настаўнічаў у мястэчку Валынцы, у Полацку. Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная Полаччына». У 1930 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі» і асуджаны на 5 гадоў высылкі ў Іашкар-Алу. Працаваў настаўнікам у школах Марыйскай і Чувашскай АССР, Казахскай ССР.
У гады Другой сусветнай вайны ваяваў на 4-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах, двойчы кантужаны. Пасля вайны зноў настаўнічаў. Другі раз быў арыштаваны 21 чэрвеня 1947 года і высланы ў пасёлак Айдабул Какчэтаўскай вобласці.
Рэабілітаваны 13 кастрычніка 1958 года. З 1964 года жыў у Карагандзе.
Творчасць
Упершыню выступіў у друку з апавяданнем у 1924 (газета «Савецкая Беларусь»). Аўтар зборнікаў апавяданняў «Першы паўстанак» (1925), «Шляхамі навальніц» (1930) і аповесці «Чорны мост» (1929—1930, часопіс «Маладняк»).
Вершы Сымона Хурсіка друкаваліся ў газеце «Чырвоная Полаччына» (1926—1927).
Пасля зняволення да пісьменніцкай працы не вярнуўся.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Перакладчыкі паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Полацкая філія Маладняка Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк» Катэгорыя:Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі» Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР