Іван Мікалаевіч Нікітчанка (, в. Гарыцы, Пагарскі раён, Бранская вобласць — , Маладзечна) — беларускі навуковец у галіне селекцыі жывёл. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986), доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1981).
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання (1985—1990).
Біяграфія Нарадзіўся 10 студзеня 1939 года ў в. Гарыцы Пагарскага раёна Бранскай вобласці.
Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1960). З 1968 года — навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, кіраўнік селекцыйнага цэнтра Беларускага НДІ жывёлагадоўлі. Лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР (1982). З 1986 года — намеснік старшыні Дзяржаграпрама БССР, з 1991 года — генеральны дырэктар НДІ «Агранавука». З 1993 года — віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага цэнтра стратэгічных даследаванняў.
19 лістапада 2010 года а 14:45 на ўласным аўто сутыкнуўся з грузавіком «ЗІЛ», які належаў РУП «Рамонтна-будаўнічы трэст» Кіравання справамі прэзідэнта Беларусі. Навукоўца даставілі ў шпіталь горада Маладзечна, дзе ён памёр а 2 гадзіне ночы на 20 лістапада. Пахаваны ў Мінску на Паўночных могілках.
Грамадска-палітычная дзейнасць Член партыі БНФ і намеснік старшыні Беларускай сялянскай партыі. У першай палове 1990-х гадоў уваходзіў у склад «ценевага кабінету» апазіцыі БНФ у Вярхоўным Савеце XII-га склікання.
Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва».
Доўгі час узначальваў аргкамітэты правядзення «Чарнобыльскага шляху». Крытыкаваў планы пабудовы ў Беларусі атамнай электрастанцыі. У інтэрв’ю Радыё Свабода (2007) Іван Нікітчанка сказаўІван Нікітчанка // «Радыё Свабода», 25 красавіка 2007.:
Падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года ўвайшоў у лік давераных асоб кандыдата ў прэзідэнты ад партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага. Гэты крок тлумачыў тым, што менавіта В. Рымашэўскі аддаваў найбольшую ўвагу пытанням пераадолення наступстваў чарнобыльскай аварыіУ аўтакатастрофе пад Маладзечнам загінуў Іван Нікітчанка // «Радыё Свабода», 20 лістапада 2010..
Навуковая дзейнасць Даследаваў генетыка-матэматычныя метады аналізу селекцыйнай працы і аўтаматызаваных сістэм кіравання ў племянной жывёлагадоўлі. Распрацаваў прагнозныя індэксы абмену рэчываў, метады прагназавання прадуктыўнасці і генетычнай схільнасці жывёл да захворванняў і стрэсаў.
Аўтар больш за 280 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій, 5 вынаходніцтваў.
Асноўныя працы: Системы ведения сельского хозяйства Белорусской ССР. Мн.: Ураджай, 1986 (в соавт.). Гетерозис в свиноводстве. Л.: Агропромиздат, 1987. Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн.: Ураджай, 1988 (в соавт.). Энциклопедия сельского хозяина. Мн.: БелЭн, 1994. Чернобыль: как это было. Мн., 1999.
Літаратура
Спасылкі Шейко И. П. Иван Николаевич Никитченко (К 75-летию со дня рождения) // ВЕСЦІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ № 2 2014 СЕРЫЯ АГРАРНЫХ НАВУК Іван Мікалаевіч Нікітчанка ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі НИКИТЧЕНКО Иван Николаевич (Нікітчанка Іван Мікалаевіч, Nikitchank Ivan Mikalayevich) // GRODNO-BEST.INFO
Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Селекцыянеры Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання Катэгорыя:Члены Беларускага народнага фронту Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пагарскім раёне Катэгорыя:Члены Беларускай сялянскай партыі