Востраў Банкс () — востраў на захадзе Канадскага Арктычнага архіпелага, тэрыторыя Канады. Аддзелены ад вострава Вікторыя на ўсходзе пралівам Прынца Уэльскага, а ад кантынента на поўдні — залівам Амундсена. Мора Бафорта ляжыць на захадзе. На паўночным усходзе праліў Мак-Клур аддзяляе яго ад астравоў Прынс-Патрык і Мелвіл.
Гісторыя назвы
Названы ў 1820 годзе сэрам Уільямам Пары ў гонар сэра Джозефа Банкса. Тым не менш, падчас даследавання тэрыторыі, якое праводзіў Роберт Мак-Клур (1850—1854), востраў быў адзначаны на яго картах як «востраў Берынг».
Геаграфія
Адзінае сталае паселішча эскімосаў на востраве — гэта Сакс-Харбар або Ікхуак, размешчаны на паўднёва-заходнім узбярэжжы. Востраў Банкс займае тэрыторыю 70.028 км², па плошчы ён займае 24-е месца ў свеце і 5-е месца ў Канадзе. Ён мае амаль 380 км у даўжыню і да 290 км у шырыню. Паверхня — раўніны і плато вышынёй да 762 м. Найвышэйшы пункт вострава размешчаны на поўдні, гэта гара Дарэм-Хайтс (), якая дасягае вышыні 730 м.
Найбуйнейшыя рэкі: Томсэн, Біг-Рывер і Бернард. Рэкі Біг-Рывер і Бернард цякуць на захад у Паўночны Ледавіты акіян, рака Томсэн — на поўнач у праліў Мак-Клур. Вялікія бухты — Дэ-Салі (на паўднёвым усходзе), Тысіджэр (на паўднёвым захадзе), Бернэт і Сторкерсан (на захадзе). Крайнія пункты: мыс Прынс-Альфрэд — на паўночным захадзе, мыс Келет — на паўднёвым захадзе, мыс Ламтон — на поўдні, мыс Расэл — на ўсходзе і мыс Ротслі — на поўначы.
Флора і фаўна Клімат субарктычны. Тундравая расліннасць.
На востраве Банкс не растуць дрэвы, самая высокая расліна на востраве — вярба арктычная, якая зрэдку дасягае вышыні чалавечага калена, звычайна ж не вышэй за 10 см.
У 1961 на востраве заснавалі два запаведнікі пералётных птушак. На поўначы вострава размешчаны нацыянальны парк Алавік. На востраве Банкс жыве дзве трэці сусветнай папуляцыі малога белага гусака, гусі пералятаюць на востраў з мацерыка праз заліў Амундсена. На востраве таксама самая высокая ў свеце канцэнтрацыя аўцабыкоў — каля 70 тысяч. Першую партыю аўцабыкоў для Таймыра канадскія заолагі адлавілі ў жніўні 1974 года. У наваколлі Сакс-Харбар на іх ладзіцца штогадовае паляванне. Тут таксама можна сустрэць тундравых карыбу, белага мядзведзя і такіх птушак, як вандроўны дрозд і ластаўка.
Менавіта тут упершыню ў свеце быў знойдзены гібрыд белага і бурага мядзведзя.
Літаратура Canada. Banks Island, a Natural Area of Canadian Significance. Natural area of Canadian significance. Ottawa: Parks Canada, 1978. Cotter, R. C., and J. E. Hines. 2001. «Breeding Biology of Brant on Banks Island, Northwest Territories, Canada». Arctic. 54: 357—366. Gajewski, K., R. Mott, J. Ritchie, and K. Hadden. 2000. «Holocene Vegetation History of Banks Island, Northwest Territories, Canada». Canadian Journal of Botany. 78: 430—436. Holyoak, D. T. Notes on the Birds of Southwestern Banks Island, Northwest Territories, Canada. Bulletin of the British Ornithologists' Club, Vol.103,No.2, June. 1983. Manning, T. H., E. O. Höhn, and A. H. Macpherson. The Birds of Banks Island. 1956. Stephens, L. E., L. W. Sobczak, and E. S. Wainwright. Gravity Measurements on Banks Island, N.W.T. Gravity map series, no. 150. Ottawa: Dept. of Energy, Mines and Resources, Earth Physics Branch, 1972. Struzik, Ed. 2000. «AND THEN THERE WERE 84,000 — The Return of Musk-Oxen to Canada’s Banks Island in Recent Decades Is Just One Chapter of a Beguiling Arctic Mystery». International Wildlife. 30, no. 1: 28. Will, Richard T. Utilization of Banks Island Muskoxen by Nineteenth Century Copper Inuit. [S.l.]: Boreal Institute for Northern Studies, 1983. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
Спасылкі Гістарычныя мясціны Паўночна-Заходняга прахода Карта Паўночна-Заходняга прахода Востраў Банкс на civilization.ca
Катэгорыя:Астравы паводле алфавіта Катэгорыя:Канадскі Арктычны архіпелаг