Се́тка (reticulum) — другі аддзел страўніка ў жвачных жывёл, размешчаны паміж рубцом і кніжкай.
Слізістая абалонка сеткі ўтварае рухомыя складкі вышынёй 8—12 мм у форме 4—6-вугольных ячэек. Сетка жывёл, за выключэннем Tylopoda (ламы, вярблюды), не мае залоз. Корм у сетцы размочваецца і праходзіць механічную і папярэднюю хімічную апрацоўку пад уздзеяннем бактэрый. Пад уздзеяннем скарачэнняў сценак сеткі і руху складак яе слізістай абалонкі ежа аддзяляецца ад буйных часціц і накіроўваецца ў кніжку. Буйныя часціцы корму вяртаюцца зноў у рубец.
Літаратура
Катэгорыя:Ветэрынарыя Катэгорыя:Органы жывёл Катэгорыя:Страўнік Катэгорыя:Жвачныя