thumb|250px|

Валына-Падольская пліта — паўднёва-заходняя частка Усходне-Еўрапейскай платформы паміж Украінскім шчытом і Усходнімі Карпатамі.

Складкавыя структуры Усходніх Карпат аддзелены лініяй Тэйсера—Торнквіста (на гэтым участку Рава-Рускім глыбінным разломам). Крышталічны фундамент пліты складзены з архейска-сярэднепратэразойскіх метамарфізаваных парод, мае разломна-блочную будову, апускаецца на паўднёвым захадзе да 6-8 км, перакрыты верхнепратэразойска-кайназойскімі адкладамі. Платформавая структура пліты ўтварылася ў выніку фарміравання прагінаў рознага ўзросту і распасцірання, накладзеных адзін на адзін.

Асноўныя карысныя выкапні: нафта, каменны вугаль.

Літаратура

Катэгорыя:Тэктоніка Беларусі Катэгорыя:Тэктоніка Украіны Катэгорыя:Усходне-Еўрапейская платформа