Убо́ркі, прадмесце Убо́ркі — гістарычная мясцовасць Мінска, размешчаная на поўдзень ад Віленскага вакзала (цяперашні Мінск-Пасажырскі) абапал палатна Маскоўска-Брэсцкай чыгункі і далей да скрыжавання Новазахар’еўскай (Маскоўскай вуліцы) і Койданаўскага шляху.

Гістарычныя Уборкі — раён сучасных вуліц Магілёўскай — Вакзальнай — Рабкораўскай — Талстога і іншых. Гэтыя вуліцы паўсталі ў канцы XIX — пачатку XX ст. у сувязі з пракладкай чыгуначнай лініі і будаўніцтвам двух вакзалаўРостислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50..

На захадзе ад Уборак месцяцца Грушаўка і Добрыя Мыслі, на поўначы — Пляшчанка, на ўсходзе — Ляхаўка, на паўднёвым усходзе — прадмесце Серабранскія Млыны, на поўдні — Сенажаны«План губернского города Минска (1903)» з выпраўленнямі і дадаткамі І. Сацукевіча // Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. C. 196—197.

Гісторыя

Прадмесце пачало актыўна забудоўвацца ў 1870-я гады ў сувязі з будаўніцтвам чыгункі. Паблізу знаходзіўся Немаршанскі гай, які разам з вялікім Ляхаўскім гаем, паводле беларускага падарожніка і краязнаўцы Паўла Шпілеўскага, быў слаўны сваімі маёўкамі (майскімі гуляннямі)Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и белорусскому края. Мн., 1992 // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. С. 468. Мяркуецца, што менавіта адсюль і пайшла назва ўрочышча «Боркі» або «Уборкі», што значыць каля бору, лесуГісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. С. 228.

У пачатку XX ст. Уборкі ўваходзілі ў чацвертую паліцэйскую часць горада. Паміж чыгункамі ва Уборках праходзілі Вакзальная (захавалася яе траса), Малагеоргіеўская (Талстога), 2-я Сяргееўская (Рабкораўская). Сёння можна ўбачыць кавалкі вуліц прадмесця і за чыгункамі: гэта — вуліцы Прыгожая, Слонімская, Барысаўская (Студэнцкая).Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008.

Прадмесце вельмі хутка забудоўвалася, і гарадскія ўлады не паспявалі правяраць адпаведнасць новых будынкаў і вулачак праектнаму плану. У выніку чаго з’явіліся пэўныя праблемы з праездам па тэрыторыі раёна.

Сучаснасць Да нашага часу гарадскія ўлады знеслі бальшыню драўляных будынкаў, аднак захаваліся асобныя пабудовы канца XIX — пачатку XX стст. Тапонім Уборкі ніяк не пазначаны на сучаснай карце Мінска, арыенцірамі межаў колішняга прадмесця з’яўляюцца сучасныя вуліцы Талстога, Маскоўская і МагілёўскаяЛакотка А.І. Сілуэты старога Мінска. Нарысы драўлянай архітэктуры. Мінск, Полымя, 1991. С. 70.

Старыя адрасы

Вакзальная 7. Склад газы манапалістычнага аб’яднання «Нобель». Месціўся за чыгуначнымі рэйкамі насупраць Віленскага вакзала. Дакладнае месцазнаходжанне не высветленае. Вакзальная 10. Кіраванне каменданта. Будынак стаяў за чыгуначнымі рэйкамі, насупраць Віленскага вакзала. Побач з ім знаходзіўся зборны пункт навабранцаў, адкуль салдат па чыгунцы перавозілі да месца будучай службы. Малагеоргіеўская, 12, дом Рэдзькі. У гэтым драўляным будынку з 1915 па 1918 гады жыў Змітрок Бядуля. Тут жа, у пісьменніка, у верасні 1916 года пасяліўся Максім Багдановіч. Будынак захаваўся і пэўны час стаяў на сваім ранейшым месцы, у сярэдзіне 1980-х быў перанесены на Рабкораўскі завулак. Маскоўская 9, дом Дунера. Пецярбургская фатаграфія «Эскандэр». Працавала з 1891 года. Знаходзілася злева ад чыгуначнага шляхаправоду, паблізу цяперашняга Заходняга моста насупраць Дабрамысленскага завулкаШыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X..

Літаратура Шыбека З.В., Шыбека С.Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С.М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. — 341 с. асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, П15 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачат XX стст. // «Беларускі калегіум», 4 чэрвеня 2008. Лакотка А.І. Сілуэты старога Мінска. Нарысы драўлянай архітэктуры. Мінск, Полымя, 1991. Гісторыя Мінска. 1-е выданне. Мінск. БелЭн. 2006. — 696 с ISBN 985-11-0344-6. Ростислав Боровой. Минские пригороды XVI — начала XX века // Архитектура и строительство. — 2008. — № 11. — С. 46—50.

Спасылкі Прадмесце Уборкі

Катэгорыя:Гістарычныя раёны Мінска