Любоў Канстанцінаўна Тарасюк (; , в. Пінкавічы, , Брэсцкая вобласць — ) — беларуская паэтэса, літаратуразнавец. Кандыдат філалагічных навук (1980). Дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1986). Сябра праўлення Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1981). Сябра Рады Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

Біяграфія Нарадзілася Любоў Канстанцінаўна ў сям'і рабочых. Бацька, Канстанцін Міхайлавіч, працаваў рабочым, загадчыкам гаспадарчай часткі на розных прадпрыемствах Пінска, маці, Надзея Паўлаўна, — у пінскай гасцініцы. З залатым медалём скончыла Пінкавіцкую сярэднюю школу імя Якуба Коласа ў 1970 годзе. Значны ўнёсак у фармаванне светапогляду будучага навукоўца зрабіў настаўнік беларускай мовы і літаратуры, заснавальнік літаратурна-краязнаўчага музею Якуба Коласа ў Пінкавічах Іван Іосіфавіч КалошаНа Палессі ўшануюць імя літаратуразнаўцы Любові Тарасюк (фота).

Скончыла БДУ (1975) з чырвоным дыпломам7 снежня 2013 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Любы (Любові Канстанцінаўны) Тарасюк (1953—2006), паэтэсы, крытыка, літаратуразнаўцы. З 1978 па 2005 год выкладала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры гісторыі беларускай літаратуры.

Уваходзіла ў Раду Таварыства беларускай мовы, праўленне Саюза пісьменнікаў і рэдакцыйную калегію літаратурнага часопісу «Маладосць». Узначальвала суполку філалагічнага факультэта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (1991—2005)Бібліятэка ў Пінкавічах будзе насіць імя Любові Тарасюк.

Літаратар, паплечнік Любові Тарасюк, Анатоль Шушко, так згадаў студэнцкія гады:

Цяжкая і працяглая хвароба, з якой Любоў Тарасюк мужна змагалася, узяла верх. У 2005 годзе яна пакінула Мінск і вярнулася ў родныя Пінкавічы, дзе заўчасна памерла на 53-м годзе жыцця, 16 чэрвеня 2006 года. Пахавана на мясцовых могілках.

Творчасць Дэбютавала ў 13-гадовым узросце (1966) у газеце «Піянер Беларусі», але сама навукоўца лічыла за дэбют падборку вершаў, якія надрукавалі ў «Маладосці» праз 7 гадоў (1973) Любовь Тарасюк. Мой берег родной… Полесье.

Даследавала класічную і сучасную паэзію. Аўтар манаграфій «Вернасць вытокам: Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі» (1985), «Мастацкія кірункі і плыні ў беларускай паэзіі ХІХ — пачатку ХХ ст.» (1999).

Стварыла звыш 200 навукова-метадычных прац для навучальных устаноў.

Творы «Смага ракі» (1983) «Апалогія красы» (2003)

Літаратура

Спасылкі Гілевіч і Быкаў выхавалі “палескую разумніцу” Інтэрнэт-партал «Медиа-Полесье», Дмитрий Кисель. Любовь Тарасюк. Мой берег родной… Полесье «Наша Ніва», Міхась Скобла. Люба Тарасюк беларуская электронная бібліятэка «Беларуская палічка». Вернасць вытокам. Фальклорныя традыцыі ў сучаснай беларускай паэзіі беларуская электронная бібліятэка «Беларуская палічка». Смага ракі нацыянальны паэтычны партал «Вершы беларускіх паэтаў». Люба Тарасюк Інтэрнэт-партал «Краязнаўства Берасцейшчыны». 7 снежня 2013 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Любы (Любові Канстанцінаўны) Тарасюк (1953—2006), паэтэсы, крытыка, літаратуразнаўцы Беларускае Радыё Рацыя. На Палессі ўшануюць імя літаратуразнаўцы Любові Тарасюк (фота)

Катэгорыя:Кандыдаты філалагічных навук Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Члены Таварыства беларускай мовы Катэгорыя:Паэты СССР