Ці́мкавічы (, ) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Мажа. Адміністрацыйны цэнтр Цімкавіцкага сельсавета. Чыгуначная станцыя.

Гісторыя Першы пісьмовы ўспамін пра Цімкавічы змяшчаецца ў грамаце вялікага князя Аляксандра і датуецца 1499 годам. У ёй паведамлялася пра далучэнне паселішча да Капыльскага ўладання Алелькавічаў. У гэты час у цэнтры мястэчка размяшчалася гандлёвая плошча, ад якой разыходзіліся 4 вуліцы (Капыльская, Слуцкая, Даўглянская); мелася 4 кварталы. На плошчы стаялі гандлёвыя рады. Над паселішчам дамінавала грэка-каталіцкая царква Святога Ільі, непадалёк — сінагога, заезны дом, карчма.

У 1502 годзе Цімкавічы пацярпелі ад набегу татараў. З 1585 года мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Хадкевічаў. Паводле інвентара 1622 года існавалі мястэчка і маёнтак Цімкавічы. Сядзіба ўключала дом, двор аканома, шматлікія гаспадарчыя пабудовы. Тут працавалі бровар і піваварня. Праз Ганну Схаластыку з Хадкевічаў Цімкавічы трапілі да Яна Станіслава Сапегі. З 1635 года мястэчка належала Казіміру Льву Сапегу, які ў 1647 годзе фундаваў тут драўляны касцёла. У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) у верасні 1655 года паселішча разрабавалі і спалілі маскоўскія захопнікі. У 1660 годзе Цімкавічы перайшлі да Аляксандра Гілярыя Палубінскага. З канца XVII стагоддзя маёнткам валодалі Радзівілы — Дамінік Мікалай, Ян і Марцін Мікалай.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Цімкавічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні.

У 1918 годзе Цімкавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У часы польска-савецкай вайны ў 1919—1920 гадоў мястэчка было цэнтрам гміны ў складзе Мінскай акругі. У час Слуцкага збройнага чыну (1920) праз Цімкавічы праходзіла лінія абароны Грозаўскага палка Беларускай Народнай Рэспублікі. Да задушэння паўстання бальшавікамі мясцовую ўладу ажыццяўлялі сілы БНР.

У 1985 годзе касцёл Святога Міхаіла Арханёла быў знішчаны пажарам.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1880 год — 826 чал. XXI стагоддзе: 2008 год — 1299 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Бровар (1901) Капліца мемарыяльная (XIX ст.) Царква свяціцеля Мікалая Цудатворцы (2017) Могілкі яўрэйскія Званіца (XIX ст.) помнік прыроды «Дуб і сасна»

Страчаная спадчына

Касцёл Святога Міхаіла Арханёла Сядзібна-паркавы комплекс Царква Святога Мікалая

Вядомыя асобы Марцін Мікалай Радзівіл (1705—1782) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, навуковец. Вальдэмар Віктаравіч Раманенка (1937—2021Вольдемар Викторович Романенко. Некролог // Сайт БелМАПА) — вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Уладзімір Аляксандравіч Наржымскі (1915—1988) — ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1945). Аляксандр Іванавіч Бельскі (нар. 1963) — беларускі літаратуразнавец, пісьменнік. Доктар філалагічных навук (1998), прафесар (2002).

У Цімкавічах з 1908 года гадаваўся беларускі празаік Кузьма Чорны, бацька якога пасля Лютаўскай рэвалюцыі працаваў у валасным рэўкаме і настаўнічаў у Цімкавіцкай сямігодцыТычына М. Цана прароцтваў // Чорны К. Выбраныя творы. — Мн., 2000.. У вёсцы знаходзіцца Літаратурны музей Кузьмы Чорнага. Таксама тут К. Чорны прымаў удзел у пастаноўках Цімкавіцкага народнага тэатра, які дзейнічае да гэтай пары.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Артыкул В. Шураковай «Цімкавічы: касцёл святога Міхаіла» Расповед пра вёску з фота

Катэгорыя:Цімкавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Капыльскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Новагародскага ваяводства