Мануа або Маноа (самоан.: Manu’a tele) — архіпелаг ва ўсходняй частцы астравоў Самоа. Уваходзіць у склад Амерыканскага Самоа. Плошча — 59 км². Насельніцтва — 1378 чал. (2000 г.), у асноўным самоанцы.

Геаграфія Архіпелаг Мануа складаецца з 4 гарыстых астравоў вулканічнага паходжання, самы вялікі з якіх — востраў Таў. На ім знаходзіцца найвышэйшы пункт — гара Лата (969 м).

Гісторыя У мінулым на астравах Мануа кіравалі спадчынныя правадыры Ту’і Мануа, якія вялі свой род ад танганскіх Ту’і Тонга.

У 1904 г. анексаваны ЗША.

У наш час на астравах развіваецца турызм.

Спасылкі Даведнік для вандроўнікаў Афіцыйная турыстычная старонка

Мануа Мануа Мануа Мануа Мануа Мануа