Тата́рнік, анапордум (Onopordum) — род кветкавых раслін сямейства .

Батанічнае апісанне

Двухгадовыя, зрэдку шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, голым або апушаным, простым ці разгалінаваным сцяблом з калючымі крыламі. Лісце буйное, простае, перыста-лопасцевае ці зубчастае, з калючкамі. Кветкі ружовага колеру, зрэдку белыя або ружаватыя, у буйных адзіночных кошыках. Плод — сямянка з чубком.

Арэал Род налічвае каля 40 відаў (46 відаўOnopordum // The Plant List). Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі 1 від — .

Гаспадарчае значэнне Меданосныя, лекавыя, дэкаратыўныя расліны, часам — пустазелле.

Літаратура

Спасылкі

Onopordum // The Plant List Genus: Onopordum L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Onopordum acanthium L. // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Астравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Меданосныя расліны