Маліна (Rubus) — род (падрод) кветкавых раслін сямейства ружавых.
Назва Навуковая назва роду rubus значыць «ажына», звязана этымалагічна з назвай чырвонага колеру (пар. дыялектнае па паходжанні «ярка-чырвоны»Walde A., Hofmann J. B. Lateinisches etymologisches Wörterbuch. — Heidelberg, 1938. — Т. I. — С. 445, 448.).
Батанічнае апісанне
Род прадстаўлены шматгадовымі травамі, але часцей за ўсё гэта дравяністыя калючыя расліны (лістападныя кусты) з прамастойнымі, паўзучымі або распасцёртымі галінамі і чарговым простым або складаным лісцем з прылісткамі. Кусты дасягаюць вышынёю да 3 метраў і маюць шматгадовае карэнішча. Сцёблы аднагадовыя — зялёныя, двухгадовыя — адраўнелыя, з шыпамі. Лісце непарнаперыстае, трайчастае.
Кветкі абодваполыя, рэдка — аднаполыя. Размяшчаюцца яны па адным або сабраны зверху ў пазухавыя гронкавыя або шчытковыя суквецці. Гіпантый плоскі або варонкападобны, утвораны звычайна пяцічленным калякветнікам і заключае шматлікія тычынкі і песцікі.
Плод — складаная касцянка (шматкасцянка), чырвоная ці жоўтая, рознага смаку і водару.
Арэал Адрозніваецца каля 120 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным і субтрапічным паясах Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 6 відаўВалузнёў А. Р.. Маліна // — С. 285., найбольш вядомая маліна звычайная, трапляецца ў сырых лясах, хмызняках.
Значэнне і ўжыванне Са старажытных часоў насельніцтва зямнога шара ўжывае ў ежу плады многіх відаў роду: (віды падроду Idaeobatus), (цёмнаплодныя віды, якія адносяцца да падроду Rubus, асабліва багата прадстаўленыя ў Еўропе), і .
У культуры з IV ст. Культурныя сарты атрыманы на аснове , і інш. Плады маюць у сабе 5—7 % цукру, 1,5—2 % арганічных кіслот, вітаміны B, C, карацін, флаваноіды, фітастэрыны. Выкарыстоўваюцца свежыя і сушаныя, на кандытарскія вырабы, у медыцыне.
Віды
У родзе каля 330Віды рода Rubus на сайце The Plant List. (Паводле іншых звестак 600) відаў, якія распаўсюджаны пераважна ў Паўночным паўшар’і.
Шырокі род дзеляць прыкладна на пятнаццаць падродаў:
Rubus subg.
Некаторыя вядомыя віды:
Асноўныя шкоднікі і хваробы расліны Сярод шкоднікаў Маліны вылучаюць:
Сярод асноўных хваробаў вылучаюць:
антракноз шэрая гніль хлароз мазаіка пурпуровая плямістасць вірусныя хваробы і інш.
Літаратура Пярэднеў У. Маліна //
Спасылкі Малина // Энцыклапедыя Кругасвет