Ле́жневічы (, ) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.
Каля вёскі ўпадае ў Чапуньку рака Вярэнка.
Ёсць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, лясніцтва, магазін, пошта, дом быту. Праз вёску з 1969 года праходзіць аўтатраса «Мінск-Гродна» аварыя на трасе каля Лежневіч. Могілкі знаходзяцца амаль у цэнтры вёскі. На могілках ёсць надмагіллі канца 19-га стагоддзя.
Гісторыя Час заснавання вёскі Лежневічы невядомы. У сярэдзіне XVII ст. сяло ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1665 г. уласнасць Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, затым Валовіча, Замойскіх, Пацаў і інш. уладальнікаў. У 1789 г. належала Зяньковічам, 15 аселых гаспадарак, каля 6 валок зямлі. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 61 рэвізская душа, у складзе маёнтка Лугамавічы памешчыцы Мілеўскай.
Калі ў вёсцы ў 1960-х праводзілі электрычнае святло, то пры капанні находзілі манеты 19-га стагоддзя расійскія і польскія грошы. Праз вёску праходзіў руска-нямецкі фронт у першай сусветнай вайне (1914-17). Да цяперашняга часу недалёка ад вёскі засталіся траншэі і акопы. У 1921 — 1939 гг. вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 56 двароў, 265 жыхароў. Падчас знаходжання пад Польшчай дзеці з вёскі навучаліся ў польскай школе пры касцёле. Калі ў 1939-м прышлі саветы, то праз вёску адступалі войскі Арміі Польскай. Шмат зброі было выкінута з моста праз раку каля Лежневіч. 3 12.10.1940 г. вёска (89 двароў, 389 жыхароў) у Лаздунскім сельсавеце, з 16.7.1954 г. цэнтр Лежневіцкага сельсавета Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Дзейнічаў смалакурны завод.
У другой сусветнай вайне ў партызанах афіцыйна быў толькі адзін жыхар вёскі. Але шмат хто ўдзельнічаў у партызанскіх атрадах Арміі Краёвай. Дарэчы адна хата ў вёсцы спалена менавіта партызанамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 16 жыхароў, трое з іх загінулі.
Пасля вайны савецкай урадзе было адкрытае супраціўленне жыхароў, якія пайшлі ва ўзброеныя атрады Арміі Краёвай. Частка жыхароў была асуджана на вялікія прысуды. Адзін з іх Францішак Буяк, асуджаны быў у 1950-м на 25 гадоў. Калектывізацыя ў пасляваенныя гады была праведзена каля 1952 года. У Лежневічах калгас назвалі «17 верасня» Лежневічы, гісторыя. 22 снежня 1986 года пасля скасавання Лежневіцкага сельсавета вёска ў складзе Лелюкінскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. У 1999 годзе 140 двароў.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Валерый Францавіч Буяк — нарадзіўся ў Лежневічах, скончыў тут 8 класаў. Вядомы экстрасенс i варажбіт, насчадак сваяго бацькі Францішка, каторы некась варажыў у весцы ўсім жадаючым. Удзельнік Бітвы экстрасенсаў на ТНТ. Таксама журналіст, бізнесмен i пісьменнік.
Крыніцы
Спасылкі
Лежневічы. Гісторыя калектыўнай гаспадаркі Лежневічы. Сучасныя фотаздымкі Аўтамабіль вылецеў з трасы і прабіў сцяну дома ў Лежневічах Пажар дома ў Лежневічах Цяпер дом у Лежневічах выглядае так. Юцюб Пра арышт НКУС у 1950 годзе жыхара вёскі, які дапамагаў Арміі Краёвай Старыя могiлкi ў Лежневічах
Катэгорыя:Лелюкінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Іўеўскага раёна