«Жлобін» — беларускі футбольны клуб з горада Жлобін, заснаваны ў 2003 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя У 1994—1996 гадах клуб са Жлобіна пад назвай «Энергія» гуляў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2003 годзе быў заснаваны клуб «Камунальнік», які з таго часу гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У 2006—2007 гадах клуб выступаў даволі паспяхова: быў адным з кандыдатаў на павышэнне, а ў 2007 годзе дайшоў да 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Але з-за фінансавых цяжкасцей у пачатку 2008 года клуб адмовіўся працягваць выступленне ў Кубку. У 2008 годзе замест расфармаванага «Камунальніка» быў створаны «Жлобін», які стаў аўтсайдарам Другой лігі. У сезоне 2013 каманда выступіла даволі паспяхова, атрымаўшы выніковы чацвёрты радок.

2014 Сезон 2014 каманда пачала паспяхова, хутка захапіўшы лідарства ў групе А. Пазней «Жлобін» саступіў першы радок у сваёй групе «Оршы», але працягваў упэўнена ўтрымліваць другі радок. Поспех «Жлобіна» у многім быў звязаны з выдатнымі бамбардзірскімі паказчыкамі нападніка Аміна Кургхелі, які забіў за сезон 38 мячоў. У ліпені 2014 года ў рамках падрыхтоўкі каманды да Першай лігі была прынята новая эмблема клуба.

Выйшаўшы ў фінальны этап з другога месца ў сваёй групе, «Жлобін» спыніў сваю паспяховую серыю. У васьмі матчах фінальнага этапу клуб не атрымаў ніводнай перамогі і ў выніку апусціўся на шосты радок.

2015 У пачатку сезона 2015 клуб з-за фінансавых цяжкасцей пакінула значная колькасць ігракоў, а найлепшы бамбардзір Амін Кургхелі перайшоў на працу арбітра. Як вынік, клуб выдаў правальны старт, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы. Улетку пасаду галоўнага трэнера каманды заняў ветэран клуба Міхаіл Торап, і ў хуткім часе каманда стала атрымаўваць перамогі. Да самага апошняга тура першага этапу «Жлобін» захоўваў шанцы на выхад у фінальны этап, але ў выніку заняў 6-е месца ў групе. На выязны стыкавы матч супраць «Коласа» каманда не паехала, а ў хатнім саступіла 2:3, такім чынам атрымала 12-ы выніковы радок у чэмпіянаце.

2016 У пачатку 2016 года «Жлобін» з-за фінансавых праблем вырашыў адмовіцца ад ўдзелу ў Другой лізе, аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года. У выніку, клуб спыніў існаванне.

З 2020 У пачатку 2020 года стала вядома, што «Жлобін» вяртаецца ў Другую лігу. У красавіку 2020 года жлобінская каманда трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру.

Папярэднія назвы 1994—1996: «Энергія» 2003—2007: «Камунальнік» з 2008: «Жлобін»

Дасягненні Найлепшае дасягненне ў Другой лізе — 4 месца (2006, 2007, 2013)

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 4 22 13 3 6 45–32 29 1995 Трэцяя — Б (Д3) 5 12 6 1 5 19–14 19 1996 Трэцяя — Б (Д3) 11 26 8 3 15 34–45 27 2003 Другая (Д3) 6 22 9 4 9 26–18 31 1/32 фіналу 2004 Другая (Д3) 7 24 12 4 8 34–22 40 1/32 фіналу 2005 Другая (Д3) 8 26 9 8 9 31–32 35 1/32 фіналу 2006 Другая (Д3) 4 32 23 5 4 79–21 74 1/16 фіналу 2007 Другая (Д3) 4 30 18 8 4 67–26 62 1/8 фіналу 2008 Другая (Д3) 15 30 5 8 17 26–57 23 1/32 фіналу 2009 Другая (Д3) 10 26 7 6 13 28–43 27 1/16 фіналу 2010 Другая (Д3) 14 34 10 4 20 48–74 34 1/32 фіналу 2011 Другая (Д3) 13 30 7 3 20 38–74 24 1/32 фіналу 2012 Другая (Д3) 10 36 16 3 17 53–66 51 1/16 фіналу 2013 Другая (Д3) 4 24 13 2 9 47–48 41 1/16 фіналу 2014 Другая — А (Д3) 2 22 17 3 2 76–18 54 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап Фінальны этап 6 14 4 3 7 19–26 15 2015 Другая — А (Д3) 6 18 9 1 8 35–37 28 1/32 фіналу Матчы за 13 месца 12 2 0 0 2 2–6 2020 Другая — Група B (Д3) 11 20 2 1 17 14–92 7 1/64 фіналу Матчы за 21 месца 22 2 1 0 1 3–5 2021 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 8 14 1 3 10 17–55 6 1/128 фіналу 2022 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 7 18 6 1 11 35–53 19 1/32 фіналу 2023 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 6 21 7 0 14 34–79 21 1/64 фіналу

Крыніцы

Спасылкі ФК «Жлобін» на сайце sportspring.ru Афіцыйная група ФК «Жлобін» УКантакце

Жлобін