Сухасто́й — засохлыя на корані дрэвы або дрэвастоі.
Сухастоі ўтвараюцца пры адміранні старых дрэваў, пашкоджанні дрэваў хваробамі і шкоднікамі і пры рэзкіх ваганнях умоў існавання (засуха, маразы, забалочванне глебы, лясныя пажары, зніжэнне ўзроўню грунтавых вод і інш.). У маладых лясах і пасадках узнікненне сухастояў можа быць выклікана загусценнем. Сухастойныя дрэвы могуць быць адзінкавымі або стаяць групамі.
Пашкоджаныя дрэвы становяцца ачагамі распаўсюджвання шкоднікаў і хвароб. У мэтах прадухілення ўтварэння сухастояў выкарыстоўваюцца санітарныя рубкі, вырубка старых і пашкоджаных дрэваў, барацьба са шкоднікамі і хваробамі і інш.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Лясы