Віктар Яўграфавіч Віхро́ў (, г. Сярдобск, Пензенская вобласць — ) — савецкі вучоны, спецыяліст па драўніназнаўству, доктар сельскагаспадарчых навук (1952), прафесар (1957), заслужаны дзеяч навукі БССР.

Біяграфія В. Я. Віхроў ў 1933 годзе скончыў Архангельскі лесатэхнічны інстытут, затым застаўся працаваць у гэтым жа інстытуце, пазней працаваў у , .

У 1954 годзе быў абраны загадчыкам кафедры драўніназнаўства і абароны лесу Беларускага тэхналагічнага інстытута (з 1961 года — кафедра драўніназнаўства і лесаэксплуатацыі). На пасадзе загадчыка кафедры Віктар Яўграфавіч заставаўся да канца свайго жыцця. У 1961 годзе быў прызначаны рэктарам інстытута.

Навуковая дзейнасць

В. Я. Віхроў — адзін з першых савецкіх спецыялістаў па дэндрахраналогіі. Ён выявіў шэраг заканамернасцяў гадавога прыросту дрэў, што дазволіла ўдакладніць і спрасціць методыкі дэндрахараналагічнага, прапанаваў уласны арыгінальны метад.

У 1939 годзе В. Я. Віхроў апублікаваў «Альбом мікрафатаграфій драўніны іглічных і лісцяных парод СССР», які выйшаў пад рэдакцыяй В. П. Мальчэўскага, таксама ён напісаў больш за 150 работ па розных пытаннях драўніназнаўства: экалагічнай і тэхнічнай анатоміі, сістэматыцы драўніны, дэндрахраналогіі і дэндракліматалогіі, мадыфікацыі драўніны.

Навуковыя працы Строение и физик-механические свойства древесины дуба — М., 1954. Диагностические признаки древесины главнейших лесохозяйственных и лесопромышленных пород СССР. — М., 1959. Модифицированная древесина и перспективы её использования. — Мн., 1966. (у сааўтарстве)

Літаратура

 — С. 464.

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці Архангельска Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Біёлагі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДТУ Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Дэндролагі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці Катэгорыя:Рэктары БДТУ Катэгорыя:Члены КПСС