Нацыянальная бібліятэка медыцыны ЗША (NLM) — самая вялікая медыцынская бібліятэка ў свеце, заснаваная ў 1836 годзе.

Размешчана ў Бэтэсда (штат Мэрыленд, ЗША) і з’яўляецца адной з устаноў Нацыянальных інстытутаў здароўя (NIH). NLM каардынуе працу 6000 медыцынскіх бібліятэк, якія размешчаны на тэрыторыі ЗША. Праводзіць вялікую навуковую працу ў вобласці біямедыцынскіх інфармацыйных тэхналогій, у тым ліку стварэнне баз даных і сайтаў, якія знаходзяцца ў адкрытым доступе.

Нацыянальны цэнтр біятэхналагічнай інфармацыі (NCBI) з’яўляецца падраздзяленнем NLM і таксама працуе над шэрагам навуковых праектаў.

Асноўныя праекты MEDLINE — бібліяграфічная база артыкулаў па медыцыне і біялогіі PubMed — база даных медыцынскіх і біялагічных публікацый MESH — кантралюемы слоўнік, тэзаўрус UMLS — уніфікаваная мова медыцынскіх сістэм PubMed Central — адкрыты доступ да 2.5 мільёнам навуковых артыкулаў Entrez — пошукавая сістэма GenBank — база даных, якая змяшчае анатаваныя паслядоўнасці ДНК і РНК BLAST — сістэма для пошуку гамолагаў бялкоў ці нуклеінавых кіслот Visible Human Project — лічбавыя выявы звычайнай анатоміі PubChem — база даных хімічных злучэнняў TOXNET — база даных па таксікалогіі

Праекты з інфармацыяй пра лекавыя сродкі DailyMed  — доступ да афіцыйных інструкцый па ўжыванні лекавых прэпаратаў Pillbox і C3PI  — ідэнтыфікацыя лекавых сродкаў у цвёрдай форме Drug Information Portal — партал з інфармацыяй пра лекі

Праекты для шырокага круга чытачоў MedlinePlus — вэб-сайт з медыцынскай інфармацыяй. ClinicalTrials.gov — вэб-сайт з інфармацыяй пра клінічныя выпрабаванні.

Зноскі

Спасылкі The National Library of Medicine. Evolution of a premier information center. Афіцыйны сайт NLM

Катэгорыя:Навуковыя арганізацыі ЗША ЗША Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1836 годзе