Аркадзь Дзмітрыевіч Закрэўскі (, Ленінград, РСФСР — http://wangden.livejournal.com/197943.html, Мінск), — савецкі і беларускі вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972), доктар тэхнічных навук (1967), прафесар (1969).

Біяграфія Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт (1956). У 1959—1971 гг. асістэнт, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, прафесар, загадчык кафедры Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1971—1994 гг. арганізатар і загадчык лабараторыі сістэмнага праграмавання і лагічнага сінтэзу Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі, з 1994 г. галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі лагічнага праектавання таго ж інстытута (з 2002 г. — Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі). Адначасова ў 1971—1988 гг. прафесар БДУ, а у 1988—1999 гг. — прафесар БДУІР.

Навуковы і практычны ўклад Працы па тэорыі аўтаматаў, сістэмным праграмаванні, логіка-камбінаторных метадах у тэхніцы і інфарматыцы. Прапанаваў мову праграмавання лагічных задач ЛЯПАС, на базе якой была створана серыя сістэм аўтаматызаванага праектавання дыскрэтных прылад, і метады рэалізацыі паралельных алгарытмаў кіравання працэсамі, якія ўзаемадзейнічаюць. Распрацаваў серыю практычна эфектыўных алгарытмаў мінімізацыі булевых функцый і сістэм, развязвання вялікіх сістэм лагічных ураўненняў і прадвызначаных сістэм лагічных ураўненняў і прадвызначаных сістэм лінейных лагічных ураўненняў з дадаткамі ў лагічным сінтэзе і абароне інфармацыі. Абагульніў метады тэорыі булевых функцый на канечныя прэдыкаты, распрацаваў лагічны падыход да распазнавання вобразаў у прасторы булевых і шматзначных адзнак.

Стварыў навуковую школу лагічнага праектавання.

Аўтар прыблiзна 500 навуковых прац, у т.л. 23 манаграфій.

Узнагароды Узнагароджаны медалямі.

Асноўныя працы LYaPAS: A programming language for logic and coding algorithms. N.-Y.; L.: Academic Press, 1969 (with M.A.Gavrilov). Алгоритмы синтеза дискретных автоматов. М.: Наука, 1971. Логические уравнения. Мн., 1975; 2 изд. М.: Едиториал УРСС, 2003. Логический синтез каскадных схем. М.: Наука, 1981. Boolesche Gleichungen: Theorie, Anwendung, Algorithmen. Berlin: VEB Verlag Technik, 1984 (mit D.Bochmann, Ch.Posthoff). Логика распознавания. Мн., 1988; 2 изд. М.: Едиториал УРСС, 2003. Параллельные алгоритмы логического управления. Мн., 1999; 2 изд. М.: Едиториал УРСС, 2003. Полиномиальная реализация частичных булевых функций и систем. Мн., 2001 (совм. с Н. Р. Тороповым). Основы логического проектирования: В 3 кн. (совм. с Ю. В. Поттосиным, Л. Д. Черемисиновой). Мн.: ОИПИ НАН Беларуси, 2004—2006. Логические основы проектирования дискретных устройств. М.: Физматлит, 2007 (с ними же). Design of logical control devices. TUT Press, 2009 (with Yu. Pottosin, L. Cheremisinova).

Спасылкі Профіль А.Дз. Закрэўскага на сайце Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Член-карэспандэнт Закрэўскі Аркадзь Дзмітрыевіч Аркадзь Дзмітрыевіч Закрэўскі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Вучоныя СССР Катэгорыя:Вучоныя Беларусі Катэгорыя:Кібернетыкі Беларусі Катэгорыя:Постаці беларускай інфарматыкі Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ Катэгорыя:Выпускнікі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУІР