Стары́я Задво́рцыРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. (ст. 120). — былая вёска ў складзе Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 6 км на ўсход ад Брэста, побач з Брэсцкай акружной аўтадарогай.

Гісторыя У 19 ст. вёска — прыватная ўласнасць у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Вычулкі. У 1870 годзе з’яўлялася цэнтрам сельскагаспадарчага таварыства.

У 1905 годзе вёска ў Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты ў ліпені 1944 года спалілі 37 двароў, загубілі 2 жыхароў.

4 красавіка 1983 года вёска перададзена ў склад Тэльмінскага сельсаветаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747)..

У складзе саўгаса «Маладая гвардыя».

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).

З 1 чэрвеня 2007 года вёска Старыя Задворцы ўвайшла ў склад горада БрэстУказ Президента Республики Беларусь от 1 июня 2007 г. № 255 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Бреста и Брестского района.

Насельніцтва 92 рэвізскія душы (1870) 193 жыхары (1905) 14 двароў, 85 жыхароў (1921) 39 двароў, 137 жыхароў (1940) 192 жыхары (1959) 165 жыхароў (1970) 135 гаспадарак, 362 жыхары (2005)

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Брэста