Свабода, роўнасць, братэрства (, першапачаткова — «Свабода, роўнасць, братэрства або смерць!») — дэвіз Вялікай французскай рэвалюцыі, шырока вядомы левы лозунг. З'яўляецца дзяржаўным дэвізам Францыі і Гаіці. Таксама з'яўляецца адным з дэвізаў масонстваCharles Porset, La devise maçonnique: Liberté Égalité Fraternité, Éd. Maçonniques de France, 1998.
Гісторыя
Хоць дэвіз паходзіць з часоў Французскай рэвалюцыі, ён стаў афіцыйным дэвізам Трэцяй рэспублікі толькі ў канцы 19 стагоддзя.
У часы нямецкай акупацыі Францыі падчас Другой сусветнай вайны гэты дэвіз быў заменены на іншы «Travail, famille, patrie» (праца, сям'я, радзіма) па прапанове маршала Петэна, які стаў кіраўніком новага Вішысцкага ўрада Францыі шляхам канстытуцыйнага перавароту ў 1940 годзе. Пэтэн ўзяў гэты дэвіз ад Французскай сацыяльнай партыі палкоўніка дэ ла Рока.
Пасля захопу ўлады Часовым урадам Французскай Рэспублікі быў адноўлены рэспубліканскі дэвіз Liberté, égalité, fraternité, які паслядоўна ўключаўся ў французскія канстытуцыі 1946 і 1958 гадоў.
Свабода Першае слова рэспубліканскага дэвізу — свабода. У Дэкларацыі правоў чалавека і грамадзяніна свабода вызначаецца наступным чынам:
Роўнасць Другое слова дэвізу — роўнасць — азначае, што ўсе роўныя перад законам:
Братэрства Трэцяе слова дэвізу — братэрства — вызначана ў Дэкларацыі правоў і абавязкаў чалавека і грамадзяніна 1795 года:
Гл. таксама Сімвалы Францыі Масонства
Літаратура Пименова Л. А. Идея свободы во Французской революции XVIII в.// Новая и новейшая история. № 1. 1992. Травин Д. Я. Свобода. Равенство. Братство. Как искали идею во Франции // еженедельник «Дело» 21.03.2005
Спасылкі
«Liberté, Egalité, Fraternité» на афіцыйным сайце Французскай рэспублікі «Свобода, равенство, братство или смерть» // Словарь изобразительного искусства.
Катэгорыя:Дэвізы Катэгорыя:Вялікая французская рэвалюцыя Катэгорыя:Палітычныя лозунгі Катэгорыя:Масонскія тэрміны Катэгорыя:Культура Новага часу Катэгорыя:Французскія фразы Катэгорыя:Свабода