Грос-адмірал — вышэйшае ваенна-марское званне ў Аўстра-Венгрыі (1867—1918), Германскай імперыі (1871—1918) і Трэцім рэйху (1933—1945). Яму адпавядала званне генерал-фельдмаршал у сухапутнай арміі.
Грос-адміралы
Аўстра-Венгрыя 1911 — Карл Стэфан, эрцгерцаг Аўстрыйскі 5 мая 1916 — Антон Гаус (1851—1917) 1 лістапада 1916 — Карл, эрцгерцаг Аўстрыйскі, у 1916—1918 Карл I, імператар Аўстра-Венгрыі (1887—1922) 9 кастрычніка 1916 — Генрых, прынц Прускі (1862—1929) 1917 — Вільгельм II, імператар Германіі (1859—1941)
Германская імперыя 3 мая 1900 — Вільгельм II, імператар Германіі (1859—1941) 28 чэрвеня 1905 — Ганс фон Кестэр (1844—1928) 13 ліпеня 1905 — Оскар II, кароль Швецыі і Нарвегіі (1829—1907) 4 верасня 1909 — Генрых, прынц Прускі (1862—1929) 27 студзеня 1911 — Альфрэд фон Цірпіц (1849—1930) 31 мая 1918 — Генінг фон Гольтцэндорф (1853—1919)
Трэці рэйх 1 красавіка 1939 — Эрых Рэдэр (1876—1960) 30 студзеня 1943 — Карл Дзёніц (1891—1980)
Катэгорыя:Ваенна-марскія званні