Адэскалькі () — знатны італьянскі род, з якога выйшаў адзін Рымскі Папа і некалькі кардыналаў. У наш час глава сямейства носіць тытул князя Адэскалькі і Басана, герцага Сірміі, і з'яўляецца спадчынным магнатам Венгрыі і грандам Іспаніі.

Гісторыя Першапачаткова Адэскалькі пражывалі ў сваіх уладаннях у Кома, але затым атрымалі поспех у Рыме і Венгрыі. Лічыцца, што сямейства з'яўляецца нашчадкамі Джорджыа Адэскалькі (), езуіта з Кома (1290 год). Пры гэтым разглядаюць дзве галіны сям'і Адэскалькі: у Джорджыа быў сын (), у якога было двое дзяцей ( і ). Апошні прадстаўнік асноўнага роду (ад старэйшага сына, Giannollo) Лівіа Адэскалькі памёр у 1713 годзе. Нашчадкі ж Pietrollo пераехалі ў Францыю, і лічыцца, што ўсе прадстаўнікі былі знішчаны падчас разні Варфаламееўскай ночы. Род Адэскалькі, які і існуе дагэтуль, з'яўляецца вынікам шлюбу прадстаўнікоў сямействаў Адэскалькі і Эрба ().

На радзіме Адэскалькі займаліся ліхвярствам, а пасля эпідэміі чумы ў 1630 годзе Адэскалькі вельмі ўзбагаціліся, скупаючы землі за бесцань. У XVII стагоддзі выхадзец з сям'і Адэскалькі, Бенедэта, стаў Рымскім Папам Інакенціем XI. Лічыцца, што ён быў дальнабачным адміністратарам, які паправіў фінансавае становішча папскай дзяржавы. Аднак ёсць меркаванне, што Бенедэта, нават стаўшы вялікім пантыфікам, кіраваў практычна ўсімі справамі сям'і. Да заслуг Бенедэта як главы сямейства Адэскалькі адносяць фінансавую падтрымку Аранскай дынастыі (сцвярджэнне Вільгельма III на англійскім прастоле ў 1689 годзе), падтрымку Габсбургаў (а менавіта імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда I) Archivio di Stato di Roma, Fondo Odescalchi, XXIIA 13, с 265; XXIIIA 2, cc. 52, 59, 105, 139, 168—169, 220, 234, 242; XXVII В 6, N. 11; XXXIII A 1, cc. 194, 331.. Пасля смерці Інакенція XI імператар, выражаючы сваю ўдзячнасць сямейству, перадаў Адэскалькі (на чале сямейства становіцца пляменнік Інакенція — Лівіа, ) зямельны надзел у Венгрыі (Сірміі) і дараваў княжацкі тытулArchivio di Stato di Roma, Fondo Odescalchi, App. 38, N 1, 5, 9, 13..

Эрба-Адэскалькі Гісторыя сямейства ўзыходзіць да Энрыка Эрба (), вікарыя Мілана ў 1165 годзе. У 1709 годзе Алесандра Эрба ажаніўся з Лукрэцыяй Адэскалькі, сястрой Інакенція XI. У 1714 годзе, пасля смерці Лівіа, Алесандра становіцца другім князем Адэскалькі і герцагам Сірміі ( ці Sirmio'').

У XVIII стагоддзі герцагі Адэскалькі значна збяднелі і былі вымушаны распрадаць частку сваіх уладанняў.

Прадстаўнікі right|177px|thumb|Партрэт Лівіа I Адэскалькі. Лівіа Адэскалькі (, пам. 1620) — венецыянскі банкір, бацька Бенедэта Адэскалькі. Бенедэта Адэскалькі (1611—1689) — 240-ы Папа Рымскі Інакенцій XI. Лівіа I Адэскалькі (, 1658—1713) — кандыдат на польскі прастол у 1697 годзе, пляменнік Бенедэта Адэскалькі. Бенедэта Эрба-Адэскалькі (, 1679—1740) — архібіскуп Мілана, кардынал з 1713 года. Антоніа Эрба-Адэскалькі (1712—1762) — архібіскуп Ніцы, генеральны вікарый Рыма ў 1759—1762 гады. Карла Адэскалькі (1785—1841) — архібіскуп Ферары, генеральны вікарый Рыма ў 1834—1838 гады.

Уладанні Да ўладанняў сям'я Адэскалькі адносяцца: замак Брачана, пабудаваны ў XIII стагоддзі князямі Арсіні. Замак быў набыты Лівіем Адэскалькі ў 1696 годзе і дагэтуль знаходзіцца ва ўладанні нашчадкаў. палацца Адэскалькі () у Рыме (на Piazza dei Santi Apostoli, 80).

Спасылкі

Original 1922 Almanach de Gotha (edited by Justice Perthes) entry for the Odescalchi family, спасылка на генеалагічную даведку сямейства Адэскалькі. Odescalchi, радавод роду ад Лівія Адэскалькі.

Гл. таксама Спіс італьянскіх дынастый

Катэгорыя:Род Адэскалькі Катэгорыя:Дынастыі Італіі