Сабор Святога Мікалая ( Dom St. Nikolaus) — каталіцкі храм, размешчаны ў старой частцы горада Фельдкірх, Аўстрыя. Помнік гатычнай архітэктуры федэральнай зямлі Форарльберг. Касцёл Святога Мікалая з 12 жніўня 1968 года з'яўляецца кафедральным саборам дыяцэзіі Фельдкірха. Храм асвячоны ў гонар Святога Мікалая.
Гісторыя thumb|злева|Асноўны корпус thumb|злева|Унутранае ўбранне Каслёл Святога Мікалая быў пабудаваны ў 1218 годзе на паўночным усходзе Фельдкірха па-за гарадскімі сценамі. Першапачаткова царква Святога Мікалая была прыхадской царквой.
У 1348, 1396 і 1460 гг. касцёл моцна пацярпеў ад пажараў. У 1478 годзе архітэктар Хансэ Штурнэ спраектаваў двускатны дах. У 1479 годзе была пабудавана званіца. Псеўдагатычны алтар у капліцы Дзевы Марыі быў збудаваны ў 1905 годзе.
У 1924 годзе ў касцёле ўсталяваны помнік загінулым воінам па праекце архітэктара Клеменса Холцмайстэра.
Крыніца DEHIO-Handbuch. Die Kunstdenkmäler Österreichs: Vorarlberg. Feldkirch. Dompfarrkirche hl. Nikolaus. Bundesdenkmalamt (Hrsg.), Verlag Anton Schroll & Co, Wien 1983, ISBN 3-7031-0585-2, Seiten 177 bis 179.
Спасылкі Сайт прыходу святога Мікалая
Катэгорыя:Каталіцкія храмы Аўстрыі Катэгорыя:Саборы Аўстрыі Катэгорыя:Фельдкірх