Champion of Champions 2013 (таксама вядомы як 888casino Champion of Champions 2013 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 па 24 лістапада 2013 года на Рыка арэне, у Ковентры, Англія. Турнір стаў трэцім розыгрышам Champion of Champions, які быў заснаваны ў 1978 годзе. Упершыню турнір Champion of Champions спансавала кампанія 888casino. Прызавы фонд турніру склаў £270,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які перайграў на сваім шляху Марка Дэвіса (4:0), пераможцу трох апошніх рэйтынгавых турніраў Дзіна Цзюньхуэя з Кітая (6:5), лідара сусветнага рэйтынгу Ніла Робертсана з Аўстраліі ў паўфінальным матчы (6:5) і Сцюарта Бінэма ў напружаным фінальным паядынку (10:8). Такім чынам, О'Саліван выйграў свой 54-ы прафесійны тытул у кар’еры і трэці ў 2013 годзе (пасля чэмпіянату свету і Пол Хантэр Класік).
Турнір
Champion of Champions 2013 года стаў трэцім розыгрышам турніру Champion of Champions, які да гэтага праходзіў у 1978 і 1980 гадах у Лондане, Англія. Першы адноўлены розыгрыш спаборніцтва паміж пераможцамі найбуйнейшых снукерных турніраў праводзіўся на Рыка арэне ў Ковентры, Англія.
Champion of Champions 2013 праходзіў пад эгідай арганізацыі Матчрум спорт () і быў акрэдытаваны сусветнай асацыяцыяй прафесійнага більярда і снукера (), а таксама ўваходзіў у каляндар мэйн-тура ў якасці аднаго з запрашальных турніраў снукернага сезона 2013/2014.
Матчы асноўнай стадыі турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на Рыка арэне.
Прызавыя грошы
У 2013 годзе кампанія 888casino упершыню спансавала Champion of Champions. Прызавы фонд турніру склаў £270,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца. Толькі першыя прызы чэмпіянату свету (£300,000), Мастэрс (£200,000), чэмпіянату Вялікабрытаніі (£150,000) і International Championship (£125,000) перавысілі грошы, якія атрымаў «чэмпіён чэмпіёнаў» у сезоне 2013/2014. Таксама £100,000 атрымаў пераможца фіналу Players Tour Championship.
ДасягненнеПрызавыяПераможца£100000Фіналіст£50000Паўфіналісты£20000Фіналісты груп£10000Паўфіналісты груп£5000 Агульны прызавы фонд £270000
Фармат турніру
На Champion of Champions 2013 прынялі ўдзел 14 гульцоў, якія перамагалі на буйных турнірах з пачатку сезона 2012/2013 да адкрытага чэмпіянату Індыі 2013 года, а таксама два снукерысты, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў рэйтынгу сярод астатніх. Пасеў снукерыстаў залежаў ад буйнасці турніра, пераможцамі якога яны сталі. 16 удзельнікаў былі фармальна разбіты на 4 групы па 4 снукерысты. На працягу першых чатырох дзён гуляліся па тры матчы кожнай групы (два паўфіналы і фінал), пераможцы якіх траплялі ў паўфінальную стадыю турніру, паядынкі якой гуляліся ў пяты гульнявы дзень, а фінал спаборніцтва праходзіў у шосты апошні дзень Champion of Champions. Усе матчы праходзілі за адным сталом на Рыка арэне ў Ковентры, Англія.
Стадыя Тэрміны Паўфіналы груп 19–22 лістапада 7 4 Фіналы груп 19–22 лістапада 11 6 1/2 фіналу 23 лістапада 11 6 Фінал 24 лістапада 19 10
Удзельнікі
На турнір Champion of Champions 2013 былі запрошаны пераможцы ўсіх рэйтынгавых турніраў з пачатку сезона 2012/2013 да адкрытага чэмпіянату Індыі 2013 года, а таксама пераможцы запрашальных прэм'ер-лігі 2012, Мастэрс 2013 і Championship League 2013. Паколькі пераможцамі гэтых 19-ці турніраў станавіліся толькі 14 снукерыстаў, былі запрошаны яшчэ два гульцы з найвышэйшымі нумарамі рэйтынгу.
Усе ўдзельнікі спаборніцтва сталі дэбютантамі Champion of Champions, бо ніводны з іх не прымаў удзел у турнірах 1978 і 1980 гадоў.
Самым узроставым удзельнікам Champion of Champions 2013 года стаў 41-гадовы Марк Дэвіс. Джону Хігінсу падчас турніру было па 38 гадоў, а Роні О’Салівану і Сцюарту Бінэму — па 37. Самым маладым гульцом, які патрапіў на турнір чэмпіёнаў 2013 года, стаў 24-гадовы Джад Трамп. Дзіну Цзюньхуэю было 26 гадоў, а Марку Алену — 27.
Ніжэй прадстаўлена табліца з інфармацыяй пра ўсіх удзельнікаў спаборніцтва.
Чэмпіён свету
Гулец Перамогі 05.12.1975 19.06.1983 20.08.1989 11.02.1982 22.02.1986 11.11.1982 18.05.1975 01.04.1987 23.04.1979 13.03.1981 21.05.1976 25.07.1979 14.09.1981 08.01.1978 10.08.1982 12.08.1972
Сетка турніру
Фінал
Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Пол Кольер.Рыка арэна, Ковентры, Англія, 24 лістапада 2013. Роні О’Саліван (1) 10:8 Сцюарт Бінэм (11)
29 Сусветны рэйтынг 10 25 Рэйтынгавыя турніры 1 Статыстыка асабістых сустрэч 7 (4; 0) Лік асабістых сустрэч(Рэйтынгавыя турніры; Champion of Champions) 1 (1; 0) 51 (39; 0) Лік паводле фрэймаў(Рэйтынгавыя турніры; Champion of Champions) 27 (22; 0) 0 (0; 0) Лік паводле фіналаў(Рэйтынгавыя турніры; Champion of Champions) 0 (0; 0)
ТурнірСтадыяЛік Адкрыты чэмпіянат Антверпена 2013 1/8 фіналу Роні О’Саліван4:3 Сцюарт Бінэм Пол Хантэр Класік 2013 Чвэрцьфінал Роні О’Саліван4:0 Сцюарт БінэмЧэмпіянат свету 2013 Чвэрцьфінал Роні О’Саліван13:4 Сцюарт Бінэм PTC 2011/2012 – Этап 1 Чвэрцьфінал Роні О’Саліван4:2 Сцюарт БінэмЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 1/16 фіналу Роні О’Саліван 6:9 Сцюарт БінэмАдкрыты чэмпіянат Уэльса 2010 1/16 фіналу Роні О’Саліван5:1 Сцюарт БінэмЧэмпіянат свету 2009 1/16 фіналу Роні О’Саліван10:5 Сцюарт БінэмАйрыш Мастэрс 2003 1/16 фіналу Роні О’Саліван5:3 Сцюарт Бінэм 130 Найвышэйшы брэйк 109 1 Соценныя брэйкі 2 7 Брэйкі 50+ 6
Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў
Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.
Гулец Усе брэйкі Роні О’Саліван 23 5 18 130, 130, 119, 103, 101; 98, 96, 93, 76, 70, 69, 66, 63, 63, 62, 56, 55, 55, 54, 54, 53, 52, 50 Ніл Робертсан 11 6 5 129, 125, 119, 113, 112, 105; 80, 77, 59, 52, 50 Алістэр Картэр 6 1 5 127; 77, 72, 68, 59, 54 Стывен Магуайр 6 1 5 125; 92, 77, 66, 52, 52 Марк Сэлбі 8 3 5 117, 113, 103; 77, 73, 66, 58, 55 Сцюарт Бінэм 15 3 12 111, 109, 109; 78, 75, 74, 73, 72, 66, 65, 63, 60, 56, 54, 52 Дзін Цзюньхуэй 8 1 7 104; 91, 67, 66, 63, 61, 53, 50 Мартын Гоўлд 1 1 0 102 Джон Хігінс 2 0 2 99, 59 Бары Хокінс 1 0 1 76 Джад Трамп 4 0 4 69, 65, 60, 56 Шон Мёрфі 1 0 1 69 Марк Ален 2 0 2 58, 54 Увогуле 88 21 67 Найвышэйшы брэйк: 130 (Роні О’Саліван)
Статыстыка турніру
Статыстыка гульцоў
Гулец Апошні матч 4 4 0 44 26 18 59.09% 23 5 130 1.91 8.8 100000 4 3 1 40 24 16 60% 15 3 111 2.67 13.33 50000 3 2 1 25 14 11 56% 8 3 117 3.13 8.33 20000 3 2 1 29 15 14 51.72% 11 6 129 2.64 4.83 20000 2 1 1 17 9 8 52.94% 8 1 104 2.13 17 10000 2 1 1 18 9 9 50% 6 1 127 3 18 10000 2 1 1 13 6 7 46.15% 4 0 69 3.25 10000 2 1 1 16 7 9 43.75% 6 1 125 2.67 16 10000 1 0 1 7 3 4 42.86% 1 1 102 7 7 5000 1 0 1 7 3 4 42.86% 2 0 99 3.5 5000 1 0 1 7 3 4 42.86% 2 0 58 3.5 5000 1 0 1 6 2 4 33.33% 1 0 76 6 5000 1 0 1 6 2 4 33.33% 1 0 69 6 5000 1 0 1 5 1 4 20% 0 0 <50 5000 1 0 1 4 0 4 0% 0 0 <50 5000 1 0 1 4 0 4 0% 0 0 <50 5000
Статыстыка паводле краін
Краіна 1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал Англія 10 удзельнікаў (62.5%) 5 удзельнікаў (62.5%) 3 удзельнікі (75%) 2 удзельнікі (100%) 5 перамог – 5 паразаў (+1) 3 перамогі – 2 паразы (+3) 2 перамогі – 1 параза (+1) 1 перамога – 1 параза (0) Бінэм (4:0)О’Саліван (4:0)Трамп (4:1)Сэлбі (4:2)Картэр (4:3) Гоўлд (3:4)Мёрфі (2:4)Хокінс (2:4)Дэвіс (0:4)Уолдэн (0:4) Бінэм (6:2)Сэлбі (6:3)О’Саліван (6:5) Картэр (5:6)Трамп (2:6) Бінэм (6:4)О’Саліван (6:5) Сэлбі (4:6) О’Саліван (10:8) Бінэм (8:10) Аўстралія 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%) 1 удзельнік (25%) 1 перамога – 0 паразаў (+1) 1 перамога – 0 паразаў (+1) 0 перамог – 1 параза (-1) Робертсан (4:3) Робертсан (6:5) Робертсан (5:6) Шатландыя 2 удзельнікі (12.5%) 1 удзельнік (12.5%) 1 перамога – 1 параза (0) 0 перамог – 1 параза (-3) Магуайр (4:3) Хігінс (3:4) Магуайр (3:6) Кітай 1 удзельнік (6.25%) 1 удзельнік (12.5%) 1 перамога – 0 паразаў (+2) 0 перамог – 1 параза (-1) Дзін (4:2) Дзін (5:6) Паўночная Ірландыя 1 удзельнік (6.25%) 0 перамог – 1 параза (-1) Ален (3:4) Ганконг 1 удзельнік (6.25%) 0 перамог – 1 параза (-3) Фу (1:4)
Агульная статыстыка
1/8 фіналу Чвэрцьфіналы Паўфіналы Фінал УвогулеКолькасць гульцоў 1684216Колькасць матчаў 842115Колькасць фрэймаў 46 (56)39 (44)21 (22)18 (19)124 (141)Сярэдняя колькасць фрэймаў у матчы 5.759.7510.518—Самая буйная перамога 4:0 (2)6:2 (1)6:4 (1)10:8 (1)4:0 (2); 6:2 (1)Колькасць матчаў з вырашальнымі партыямі32106Колькасць брэйкаў 3229141388Колькасць соценных брэйкаў 783321Найвышэйшы брэйк 130 (О’Саліван)127 (Картэр)125 (Робертсан)130 (О’Саліван)130 (О’Саліван)Сярэдняя колькасць паўсоценных брэйкаў у матчы 47.257135.87Сярэдняя колькасць соценных брэйкаў у матчы 0.8821.531.4Удзельная паўсоценная сярыйнасць () 1.441.341.51.381.41Удзельная соценная сярыйнасць () 6.574.88765.9
Відэа
Паўфінальны матч другой групы Champion of Champions 2013 (Марк Сэлбі — Шон Мёрфі) Паўфінальны матч другой групы Champion of Champions 2013 (Джон Хігінс — Стывен Магуайр) Фінальны матч другой групы Champion of Champions 2013 (Стывен Магуайр — Марк Сэлбі) Паўфінальны матч трэцяй групы Champion of Champions 2013 (Джад Трамп — Марка Фу) Паўфінальны матч трэцяй групы Champion of Champions 2013 (Рыкі Уолдэн — Сцюарт Бінэм) Фінальны матч трэцяй групы Champion of Champions 2013 (Джад Трамп — Сцюарт Бінэм) Паўфінальны матч другой групы Champion of Champions 2013 (Ніл Робертсан — Мартын Гоўлд) Паўфінальны матч другой групы Champion of Champions 2013 (Марк Ален — Алістэр Картэр) Фінальны матч другой групы Champion of Champions 2013 (Алістэр Картэр — Ніл Робертсан) Паўфінальны матч першай групы Champion of Champions 2013 (Дзін Цзюньхуэй — Бары Хокінс) Паўфінальны матч першай групы Champion of Champions 2013 (Роні О’Саліван — Марк Дэвіс) Фінальны матч першай групы Champion of Champions 2013 (Роні О’Саліван — Дзін Цзюньхуэй) Паўфінальны матч Champion of Champions 2013 (Сцюарт Бінэм — Марк Сэлбі) Паўфінальны матч Champion of Champions 2013 (Роні О’Саліван — Ніл Робертсан) Фінальны матч Champion of Champions 2013 (Роні О’Саліван — Сцюарт Бінэм)
Спасылкі
Афіцыйны сайт Champion of Champions Champion of Champions 2013 на Snooker.org Статыстыка Champion of Champions 2013 на CueTracker.net
Катэгорыя:Champion of Champions (снукер) Катэгорыя: Снукерны сезон 2013/2014 Катэгорыя: 2013 год у снукеры Катэгорыя: Спорт у Англіі ў 2013 годзе Катэгорыя: Снукерныя турніры ў Англіі