Залата́я бу́ла, Хрысаву́л (; ) — пячатка, якая змацоўвала дэкрэты заходнееўрапейскіх і візантыйскіх манархаў у Сярэднявеччы і эпоху Рэнесансу. Першапачаткова стала ўжывацца ў Візантыі, дзе таксама азначае тып візантыйскіх імператарскіх грамат, у якую Імператар уласнаручна пурпурнымі чарніламі ўпісваў некалькі словаў, ставіў подпіс і дату. Хрысавул змацоўваліся пячаткай (часам залатой) на шаўковым шнуры.
У форме Хрысавул публікаваліся законы, міждзяржаўныя дагаворы, найважнейшыя даравальныя граматы.
Найбольш вядомыя Залатыя булы: Залатая була 1136 года Папы Інакенція II Залатая була 1212 года (Залатая сіцылійская була) імператара Фрыдрыха II Залатая була 1213 года імператара Фрыдрыха II Залатая була 1214 года імператара Фрыдрыха II Залатая була 1222 года венгерскага караля Эндрэ (Андрэя) II Залатая була 1226 года (у Рыміні) імператара Фрыдрыха II Залатая була 1242 года венгерскага караля Белы IV Залатая була 1267 года венгерскага караля Белы IV Залатая була 1348 года караля Багеміі Карла I (які пазней стаў імператарам Карлам IV) Залатая була 1356 года імператара Карла IV Люксембургскага Залатая була 1702 года імператара Леапольда I
Катэгорыя:Свяшчэнная Рымская імперыя Катэгорыя:Візантыя Катэгорыя:Юрыдычныя дакументы *