Пастар Роберт Уолкер катаецца на каньках на возеры (), таксама вядомая, як Святар, які катаецца на каньках () — карціна сэра Генры Рэберна, якая знаходдзіцца ў Нацыянальнай галерэі Шатландыі ў Эдынбургу. Яна была практычна невядомай да прыкладна 1949 года, але цяпер фактычна з’яўляецца адной з самых вядомых карцін Шатландыі. Яна лічыцца ўзорам , паколькі намалявана падчас аднаго з самых выдатных перыядаў у гісторыі краіны — .
Апісанне карціны
Атрымліваючы асалоду ад зімовага надвор'я, энергічны царкоўны пастар катаецца на каньках на замёрзлым возеры ў прыгарадзе Эдынбурга. Ён намаляваны ў бестурботнай, амаль тэатральнай позе. Традыцыйнае чорнае адзенне вымалёўваецца выразным сілуэтам на імглістым шэрым фоне. Падобны малюнак служыцеля царквы сведчыць не толькі пра пачуццё гумару мастака, але і пра яго даверныя адносіны з мадэллюРеберн Генри. Творчество, картины и биография .
Пастар Роберт Уокер Святар, адлюстраваны на гэтай карціне — гэта пастар . Ён быў святаром , які нарадзіўся 30 красавіка 1755 года ў . У час дзяцінства Роберта яго бацька быў святаром у Царкве Шатландыі ў Ротэрдаме, таму малады Роберт амаль напэўна навучыўся катацца на замарожаных каналах Нідэрландаў. Ён атрымаў ліцэнзію ў 1770 годзе ва ўзросце пятнаццаці гадоў. Ён ажаніўся з Джын Фрэйзер у 1778 годзе і меў пяцёра дзяцей. Ён стаў членам у 1779 годзе і іх капеланам у 1798 годзе.
Ён быў святаром у царве , а таксама з’яўляўся членам , першага ў свеце «In The Beginning…», Skating magazine, Jun 1970. Члены клуба сустракаліся на возеры ], якое паказана на карціне, або на азёрах і , калі яны належным чынам замярзалі.
Спрэчнасць атрыбуцыі У сакавіку 2005 года куратар з выказаў здагадку, што карціна належыць пэндзлю французскага мастака , а не сэра Генры Рэберна. Як толькі гэтая інфармацыя была даведзена да ведама Галерэі, пазнака на карціне была зменена наступным чынам: «Апошнія даследаванні паказваюць, што карціна была на самай справе намалявана … Анры П'ерам Данлу.» З гэтага часу, многія людзі абмяркоўвалі ідэю гэтага. Сцвярджалася, што Данлу быў у Эдынбургу на працягу 1790-х гадоў, як раз у той перыяд часу, калі быў створаны Святар, які катаецца на каньках. Як мяркуецца, палатно і маштаб карціны адпавядаюць французскаму мастаку, хоць прыхільнікі Рэберна і не згаджаюцца з такім пунктам гледжання.
Нягледзячы на невырашанае дасюль пытанне атрыбуцыі карціны, Святар, які катаецца на каньках быў адпраўлены ў Нью-Ёрк у 2005 годзе, для паказу ў у , важнае шатландскае свята. Джэймс Халаўэй, дырэктар Нацыянальнай партрэтнай галерэі Шатландыі, сказаў выданню : «я маю ўнутранае адчуванне, што карціну намаляваў Рэберн». Газета паведаміла, што «зразумела, што сэр , генеральны дырэктар Нацыянальнай галерэі Шатландыі, цяпер прымае карціну як твор Рэберна».
Літаратура Lynne Gladstone-Millar. The Skating Minister: The Story Behind the Painting
Спасылкі
If Skating Minister isn't Scottish, why send him to Tartan Week in New York? Scottish art icon 'may be French'
Катэгорыя:Царква Шатландыі Катэгорыя:Мастацтва Шатландыі Катэгорыя:Нацыянальная галерэя Шатландыі Катэгорыя:Карціны Генры Рэберна Катэгорыя:Фігурнае катанне